парадак правядзення

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад дырэктара школы

12.10.2023 № 225

 

Парадак правядзення першага этапа

адкрытага фестывалю малодшых школьнікаў

“Я – даследчык”

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Адкрыты фестываль малодшых школьнікаў “Я – даследчык” (далей - фестываль) праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

1.2. Асноўнымі задачамі фестывалю з’яўляюцца:

выяўленне дзяцей малодшага школьнага ўзросту, якія праяўляюць даследчую актыўнасць і рэалізуюць яе ва ўласных творчых прадуктах;

садзейнічанне развіццю даследчых уменняў і пазнавальных матываў, якія прымушаюць дзяцей малодшага школьнага ўзросту да практычнага пазнання навакольнага свету і прадуктыўнага ўзаемадзеяння з дарослымі і аднагодкамі;

удасканаленне ўменняў дзяцей малодшага школьнага ўзросту ўстанаўліваць прычынна-выніковыя ўзаемасувязі, фармуляваць найпростыя вывады, праяўляць ацэначныя адносіны да навакольнага свету;

стварэнне ўмоў для прафесійнага ўдасканалення педагагічных работнікаў, выяўлення і распаўсюджвання вопыту работы па развіцці даследчых уменняў вучняў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

1.3. Арганізатарамі першага этапа фестывалю з’яўляецца кіраўніцтва ДУА “Замосцкая сярэдняя школа”.

1.4. Фестываль праводзіцца па намінацыях:

«Матэматыка, фізіка, інфарматыка, тэхніка, робататэхніка»,

“Жывая прырода”,

“Нежывая прырода”,

“Гуманітарныя веды”.

1.5. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца навучэнцы 1–4 класаў.

1.6. Для арганізацыі і правядзення першага этапа фестывалю фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей - аргкамітэт).

Склад аргкамітэта вызначаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

Аргкамітэт:

ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем першага этапа фестывалю;

узгадняе форму, час і месца правядзення фестывалю;

вызначае тэрміны падачы заявак на ўдзел;

вызначае склад удзельнікаў;

распрацоўвае і зацвярджае праграму правядзення;

вызначае склад журы;

узнагароджвае ўдзельнікаў фестывалю;

вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення адпаведнага этапа фестывалю.

1.7. Для ацэнкі даследчых работ, падвядзення вынікаў і вызначэння пераможцаў фарміруецца склад журы з ліку кваліфікаваных спецыялістаў у канкрэтнай прадметнай галіне. Журы па кожнай намінацыі фарміруецца ў складзе не менш як трох чалавек. Журы ўзначальвае старшыня.

1.8. Журы:

ацэньвае даследчыя работы дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў адпаведнасці з крытэрыямі (дадатак 3, 4);

вызначае пераможцаў і ўносіць у аргкамітэт прапановы па іх узнагароджанні;

афармляе пратаколы рашэнняў журы.

1.9. Рашэнні журы прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш як 2/3 зацверджанага складу. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы.

  1. 2. Умовы правядзення фестывалю

2.1. Першы этап праводзіцца ва ўстанове адукацыі да 4 снежня 2023 года.

2.2. Для ўдзелу ў першым этапе фестывалю неабходна падаць у аргкамітэт не пазней за 1 снежня 2023 года наступныя матэрыялы:

папяровы варыянт заяўкі (дадатак 1);

даследчую працу з указаннем кіраўніка (дадаткі 4,5,6).

2.3. На падставе прадстаўленых матэрыялаў журы падводзіць вынікі згодна з крытэрыямі (дадатак 3,4) і вызначае пераможцаў не пазней за 4 снежня студзеня 2023 года.

2.4. Па выніках фестывалю пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

  1. Патрабаванні да работ даследчага характару і ўдзельнікаў фестывалю

3.1. Да ўдзелу ў фестывалі дапускаюцца індывідуальныя і калектыўныя даследчыя работы названай тэматычнай накіраванасці, выкананыя пад кіраўніцтвам законных прадстаўнікоў дзіцяці і (або) педагагічных работнікаў. Адным аўтарам (аўтарскім калектывам) можа прадстаўляцца толькі адна даследчая праца.

3.2. Прадстаўленыя даследчыя работы павінны адпавядаць патрабаванням (дадаткі 4,5,6).

 

Дадатак1

да Парадку правядзення адкрытага фестывалю

“Я – даследчык”

 

Заяўка на ўдзел

(школьны этап фестываля)

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

ўдзельніка

Узрост удзельніка, клас

Тэма работы

Прозвішча, імя,

імя па бацьку

кіраўніка

Намінацыя

 

 

 

 

 

 

 

Настаўнік    _________                   __________________________

 

Дадатак 2

да Парадку правядзення адкрытага фестывалю

“Я – даследчык”

 

Крытэрыі ацэнкі даследчай работы дзіцяці

Крытэрый ацэнкі

Ацэнка ў балах

Усяго

0 балаў

1 бал

2 балы

1. Тэма даследчай работы

Тэма

не адпавядае прадстаўленай намінацыі

і не адрозніваецца арыгінальнасцю

Тэма адпавядае прадстаўленай намінацыі,

але не адрозніваецца арыгінальнасцю (паўтараецца)

Тэма адпавядае прадстаўленай намінацыі, адрозніваецца арыгінальнасцю (непадобнасцю), адлюстроўвае даследчую праблему

 

2. Абгрунтаванне выбару даследчай праблемы

Дзіцячая матывацыя выбару даследчай праблемы адсутнічае

і (або) зададзена дарослым

Даследчая праблема адпавядае ўзроставым пазнавальным інтарэсам дзіцяці,

але актуальная

для дарослага

Даследчая праблема адпавядае узроставым пазнавальным інтарэсам

і ініцыяваная самім дзіцем (праблема мае сэнс і значнасць для самога дзіцяці)

 

3. Наяўнасць даследчага кампанента

у працы

Рашэнне даследчай праблемы падмяняецца мастацкай творчасцю, сацыяльна значнай дзейнасцю, зборам

і пералікам фактаў

Праца ўяўляе сабой апісанне выкананых даследчых дзеянняў (абследаванне прадметаў),

не накіраваных

на вырашэнне заяўленай праблемы

Даследчая праблема вырашаецца

у працэсе пацверджання

і абвяржэння вылучаных здагадак; праведзены аналіз, параўнанне, абагульненне, вылучэнне якасцей і ўласцівасцей вывучаемага прадмета; устанаўліваюцца прычынна-выніковыя сувязі

 

4. Узгодненасць мэты, зместу

і вынікаў даследавання

Наяўнасць супярэчлівасці паміж мэтай, зместам

і вынікамі даследавання

Мэта рэалізуецца ў змесце працы,

але атрыманыя вынікі

не адлюстроўваюць

яе дасягненне

або змест працы і вынікі даследавання

не адпавядаюць мэты

Змест працы прадстаўлена лагічна, структуравана, забяспечвае дасягненне мэты, вынікі даследавання (высновы) узгоднены

з мэтай

 

5. Метады даследавання

Парушэнне

умоў бяспекі правядзення даследавання дзіцем

Аднастайнасць

метадаў даследавання,

выкарыстанне метадаў, якія не адпавядаюць вырашэнню пастаўленай праблемы

Варыятыўнае выкарыстанне бяспечных, адэкватных узросту дзіцяці, мэтазгодных заяўленай праблеме метадаў

даследаванні

 

6. Рэзультаты даследавання

Адсутнічае апісанне рэзультатыўнасці даследчай працы, прыведзены фармальныя высновы

Вынікі даследавання апісаны,

але высновы

не з’яўляюцца лагічнымі,

не адлюстроўваюць сувязі

і адносіны вывучаемых аб’ектаў

і з’яў

Апісаны атрыманыя вынікі рашэння даследчай праблемы, зроблены лагічныя высновы, якія пацвярджаюцца

наяўнасцю прадуктаў дзіцячай даследчай дзейнасці (схемы, дзённікі назіранняў, малюнкі і інш.)

 

Усяго

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3

да Парадку правядзення адкрытага фестывалю

“Я – даследчык”

Крытэрыі ацэнкі прэзентацыі даследчай работы дзіцем

Крытэрыі ацэнкі

Ацэнка ў балах

Усяго

0 балаў

1 бал

2 балы

 

1.      Ступень самастойнасці

у прэзентацыі даследчай працы

Уяўляе завучаны тэкст даследчай працы, не можа адказаць на пытанні дарослага

і аднагодкаў, разважаць

і падтрымліваць гутарку

Валодае зместам даследчай працы,

але ў дыялогу

не дэманструе

гатоўнасць падтрымаць дыскусію

па праблеме даследавання, разважаць

Вольна выкладае змест даследчай працы, умее весткі дыялог

з дарослым

і аднагодкамі, адказвае

на пытанні, разважае

 

2. Звязанасць

і ўсвядомленасць выкладу зместу даследчай працы

Выступленне прадстаўляе

сабой пераказ

гатовай інфармацыі, адказы на пытанні сведчаць

аб неразуменні даследчай праблемы,

да матэрыялаў стэнда падчас выступу

не звяртаецца

Выступ лагічна,

складна

і паслядоўна, але праяўляецца нізкая

рэфлексіўнасць працэсу

і выніку даследчай працы;

пры неабходнасці звяртаецца

да дэманстрацыі ходу і вынікаў даследавання,

але не можа іх растлумачыць, аргументаваць

Лагічна, складна

і паслядоўна ўяўляе ход

і вынікі даследавання,

пры неабходнасці звяртаецца

да фота, відэаматэрыялаў, малюнкаў, мадэляў, схем, графікаў, дзённікаў назіранняў, табліц, доследаў

і інш., праяўляе высокую рэфлексіўнасць працэсу

і выніку даследчай працы

 

Усяго

 

 

Дадатак 4

да Парадку правядзення адкрытага фестывалю

“Я – даследчык”

 

Структура работы даследчага характару

дзяцей малодшага школьнага ўзросту

(праца афармляецца дарослым)

Файл даследчай работы павінен змяшчаць наступную інфармацыю:

1) тытульны ліст (Прозвішча, імя,іся па бацьку аўтара (аўтараў), установа адукацыі, намінацыя, назва працы (дадатак 6));

2) уводзіны (абгрунтаванне выбару тэмы, мэта, гіпотэза, даследаванні);

3) апісанне даследчай работы;

4) атрыманыя вынікі;

5) аналіз вынікаў і вывады;

6) дадаткі (пры неабходнасці).

 

Дадатак 5

да Парадку правядзення адкрытага фестывалю

“Я – даследчык”

 

Патрабаванні да афармлення работы даследчага характару

 

Аб’ём працы даследчага характару не павінен перавышаць 3-х старонак друкаванага тэксту (фармат – Microsoft Word 2003/2007, шрыфт – TimesNewRoman, памер 15, міжрадковы інтэрвал – адзінарны; палі: злева, справа, зверху – 20 мм, знізу – 30 мм). Аб’ём дадаткаў - да 3 старонак. Тэкст друкуецца на адным баку старонкі. Старонкі нумаруюцца, лічбу нумара старонкі ставяць унізе па цэнтры старонкі. На тытульным лісце нумар старонкі не ставіцца.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 6

да Парадку правядзення адкрытага фестывалю

“Я – даследчык”

 

Афармленне тытульнага ліста даследчай работы

 

Прозвішча, імя                                      __________________________________

 

Чысло нараджэння                                    __________________________________

 

Установа адукацыі

 __________________________________

 

Клас                                                    ___________________________________

 

Раён                                        _________________________________________

 

Назва работы                                 _____________________________________________________

 

Кіраўнік работы ___________________________________

 

Намінацыя  __________________________________

 

 

Чысло ________          

 

______________________        _______________