Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

З гісторыі школы

развернуть

 

Замостская школа існуе з 1903 года. На той час у школе займаўся 31 навучэнец і працаваў адзін настаўнік.

 

      

В этой деревне была единственная трехгодичная деревенская школа, где обучали грамоте на польском языке. В этой польской школе стал обучаться грамоте и я. Два раза в неделю приходил ксендз местного костела. Он преподавал катехизм – устные наставления католицизма, то есть краткое устное изложение христианского учения о вере в форме вопросов и ответов. Катехизм был обязательным в школе. Ксендз был очень доволен,  что среди изучающих катехизм был  еврейский мальчик. Посещение польской деревенской школы и изучение религиозных догм и правил через много лет пригодилось мне для будущей профессиональной деятельности.

     Утром я спешил в эту школу, во второй половине дня помогал деду в кузнице. А в летнее время, когда школу закрывали на каникулы,  работал в кузнице весь день. Отец в это время служил в рядах Красной Армии.

З успамінаў Мукасея Міхаіла Ісаакавіча (з кнігі “Зефир” и “Эльза” – разведчики-нелегалы” Москва НП «Закон и правопорядок», 2004 г.)

Замосцкая сярэдняя школа знаходзіцца ў вёсцы Замосце Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Узнікла яна ў 1903 годзе. Спачатку ў школы не было асобнага памяшкання, і дзеці займаліся ў хатах, куды прыходзіў настаўнік. Вясной 1904 года пад школу было адведзена спецыяльнае памяшканне, дзе займаўся 31 вучань і працаваў адзін настаўнік. Заняткі праходзілі ў дзве змены. Дзеці вывучалі арыфметыку, граматыку, чытанне. У 1926 годзе ўзнікла хата-чытальня, загадчыкам якой быў А. Мініч (заняткі вечарам праводзіліся для дарослых людзей). У 1927 годзе была пабудавана пачатковая школа, настаўнікамі былі мужык і жонка Шостакі. Не хапала паліва, дзеці насілі дровы з дому, падручнікаў было вельмі мала (2 падручнікі на клас), не хапала сшыткаў. Асноўныя прадметы выкладаліся на беларускай мове, але вывучалася і польская мова, настаўніцай якой была М. Каханская.

Успаміны запісаны са слоў жыхароў вёскі Замосце Федаровіч Франусі Міхайлаўны, 1888 года нараджэння і Тарасевіч Соф’і Ануфрыеўны, 1890 года нараджэння.

Запісаны ў 1967 годзе

 У той час былі такія прадметы, як арыфметыка, чытанне, пісьмо. Разам з пачатковай школай таксама існавала вячэрняя школа, якую яшчэ называлі “Лікпункт”. Тут займаліся ўжо дарослыя людзі, а таксама старыя, якіх вучылі пісаць, чытаць і лічыць.

       Пазней, дзесці ў 1934 годзе, замест пачатковай школы з’явілася сямігадовая школа, пад якую ўжо пабудавалі невялікае памяшканне.

       Спачатку дырэктарам Замосцкай ПСШ быў Астроўскі Я.Г., які працаваў дырэктарам пяць год. У той час працавалі наступныя настаўнікі: Понтус Г.А. – настаўнік геаграфіі, Мялешка – настаўнік матэматыкі, Кажарскі – настаўнік рускай мовы і літаратуры, Пятніцкі – настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

       Крыху пазней школа стала 8-гадовая, і на месца Астроўскага Я.Г. дырэктарам стала Красуцкая Лідзія, якая працавала прыкладна два гады. Пасля Красуцкай Лідзіі ў 1949 годзе дырэктара школы стаў Махун І.П.

       Настаўнікамі сямігадовай школы 1949 года былі:

       Сцепаноўская М.М. і Федаровіч Бр. Ал. – пачатковыя класы, Бурак М.Г. – беларуская мова і літаратура, Лабковіч І.В. – руская мова і літаратура, Домароцкая Яд.П. – батанік, Понтус Г.А. – гісторыя і геаграфія.

       Так як вучняў у школе было вельмі многа, заняткі праводзіліся ў дзве змены: у адным памяшканні два класы і ў другім – 3 класы, а ўсе астатнія вучыліся ў другую змену.

       Крыху пазней, дзесьці ў 1953-1954 годзе школа стала 10-гадовая і прыкладна ў 1957-1958 гг. пад яе пабудавалі яшчэ адно памяшканне, у якім займаліся да 1986 года.

      Першы выпуск 10 класа адбыўся ў 1954 годзе, і наша школа стала сярэдняй.

      За гэты час вельмі многа змянілася як настаўнікаў, так і дырэктароў. Дырэктарамі былі:

- Барыскін А.М. – з 1954 па 1956 год;

- Васілеўскі Н.С. – з 1956 па 1958 год;

- Бандарчык Ц.І. – з 1958 па 1959 год;

- Абрамаў С.Р. – з 1959 па 1961 год;

- Багушэвіч М.М. – з 1961 па 1971 год;

- Раўтовіч С.С. – з 1971 па 1973 год;

- Цімошак В.В. – з 1973 па 2001 год;

- Клемянтовіч В.В. – з 2002 па 2004 год;

- Лабковіч А.В. з 2004 года па цяперашні час.

        Настаўнікамі ў нашай школе ў 1958-1959 навучальным годзе працавалі:

  1. Бруй Рыгор Філіпавіч – беларуская і руская мовы
  2. Дробышэўская Ніна Міканораўна
  3. Барыскін Андрэй Мітрафанавіч – гісторыя, маляванне
  4. Спірыда Надзея Іванаўна – руская і нямецкая мовы
  5. Сівец Анатоль Цімафеевіч – беларуская мова, фізічная культура
  6. Лабковіч Уладзімір Міхайлавіч – фізічная культура, ваенная падрыхтоўка
  7. Філіповіч Марыя Міхайлаўна – хімія, біялогія
  8. Зажэўскі Віктар Сямёнавіч – фізіка, астраномія, матэматыка, чарчэнне
  9. Гулева Вера Захараўна – геаграфія, нямецкая мова
  10. Федаровіч Балеслаў А. – матэматыка
  11. Барыскіна Ганна Т. – руская мова
  12. Федаровіч Анатоль М. – біялогія, праца
  13. Арцюшкевіч Міхаіл Ф. – малодшыя класы
  14. Наумава Ядвіга Пятроўна – малодшыя класы
  15. Наумаў Уладзімір М. – малодшыя класы
  16. Бруй Вольга А. – малодшыя класы
  17. Пісецкая Яўгенія Г. – спевы

       

У 1959-1961 гадах з нашай школы пайшлі: Драбышэўская Н.М., Сівец А.Ц., а на іх месца прыйшлі новыя настаўнікі: Абрамаў – фізіка, матэматыка, Васільеўскі Н.Н. – чарчэнне, Бандарчык І.Ц. – гісторыя, Дробыш М.А. – арыфметыка.

      У 1961-1962 навучальным годзе таксама адбылося шмат змен: на месца Зажэўскага В.С., Федаровіч А.М., Пісецкай Я.Т., Дробыш М.А. прыйшлі Жэбрун Л.Г., Шчарбіцкі Ул. – асновы выбару прафесіі і праца, Харошка Л.М. – беларускай мова, дамаводства, Стральцова Е.С., Мірончык М.Ф., Казак К.К., Спірыда Н.І.

      У 1963-1964 гадах таксама адбыліся змены ў педкалектыве: пайшлі са школы Стральцова Е.С., Спірыда Н.І., Васілеўская Н.Н., а на іх месцы прыйшлі: Раўтовіч С.С., Федаровіч А.М., Бульская Н.С., Ермаліцкая Н.С., Дамарад М.Н.

      У 1964-1965 гг. прыйшлі ў школу: Трафімовіч І.С., Александровіч Л.А., Шмак В.М., а ў 1965-1966 навучальным годзе – Трафімовіч І.С. пайшоў з нашай школы, на яго месца прыйшлі: Міскевіч В.В., Міхневіч В.А.

     У 1965-1966 навучальным годзе ў нашай школе налічвалася прыкладна 200 вучняў: 1-7 класы па 1 камплекту, а 8-10 класаў – “А” і “Б”.

      За 1966-1967 год у школе змяніліся такія настаўнікі: Федаровіч А.М., Дамарад М.Н., Бульская Н.Е., а прыйшлі: Арцёмчык Г.Г., Мяцельская С.Н., Санько І.А., вучняў налічвалася прыкладна 190 чалавек.

      У 1967-1968 навучальным годзе навучалася прыкладна 200 чалавек: 1-6, 8 класы па адным камплекце, а 7, 9, 10 класы – “А” і “Б”.

      У 1969-1970 гг. калектыў нашай школы амаль увесь аднавіўся:

пайшлі са школы: Арцюшкевіч М.Ф., Спірыда Н.І., Харошка Л.М., Федаровіч Б.А., Бруй Р.Ф., Мяцельская С.Н.

новыя прыйшлі: Пятніца Е.Н., Чыжык В.І., Палуян Л.А., Палуян А.К., Хамчук В.І., Дарасевіч А.П.

      У 1970 годзе ў школе налічвалася прыкладна 220 вучняў: 1-5 класы па адным камплекце, а 6-10 класы па два – “А” і “Б”.

      Паступова вучні прыбаўляліся і вось ужо ў 1976 годзе ў школе налічвалася 340 чалавек, але, на жаль, з цягам часу колькасць дзяцей памяншалася. І ў 1983 годзе ў школе іх вучылася 214 чалавек. Кожны год у школе 12-13 камплектаў класаў.

      У 1986 годзе пабудавалася новая двухпавярховая школа. У школе 12 кабінетаў, дзе навучаліся вучні, класы ўсе светлыя, прыгожыя, добра аформленыя. Таксама у школе мелася вытворчая  майстэрня  для хлопчыкаў, абсталяваная станкамі і іншым тэхналагічным абсталяваннем, для дзяўчынак абсталяваны кабінет абслуговай працы, у якім маюцца  швейныя машыны і газавыя пліты. Таксама ў школе размешчана спартыўная і актавая залы.

      У нашай школе ёсць бібліятэка, дзе сабраны цікавыя і пазнавальныя кнігі. Кожны вучань мае магчымасць наведаць  бібліятэку ў любы час, выбраць тую кнігу, якая яго зацікавіла.

      Яшчэ наша школа славіцца цудоўнай сталовай і добрасумленнымі паварамі. Сталовая нашай школы светлая, добраабсталяваная, прыгожая, а як смачна там кормяць! Усе – і дзеці, і настаўнікі задаволены сталовай.

Ва ўстанове адукацыі абсталяваны піянерскі пакой,дзеці збіраюцца ў піянерскі пакой на сходы, там яны адпачыць,  слухаюць музыку, чытаюць цікавае апавяданне.  

      Кожны настаўнік і кожны вучань стараецца, каб у школе было цікава і займальна. Для гэтага праводзяцца розныя конкурсы, віктарыны, гульні, дыскавечары, святы, агеньчыкі. Адкрываюцца   гурткі і секцыі, наладжваюцца факультатыўныя заняткі.

      Напрыклад, у 1992-1993 навучальным годзе дзейнічалі гурткі: “Макрамэ”, “Мяккая цацка”, “Вязанне”, “Разьба па дрэве”, “Саломапляценне”.

      У 1993-1994 навучальным годзе дзейнічалі гурткі:  “Гаспадынька”, “Умелыя рукі”, “Юны праграміст”, “Вязанне”, “Драмгурток”, “Фальклорны”, “Народнай творчасці”, “Ручны мяч”.

     У 1993-1994 у школе працавалі настаўнікі:

       Цімошак Валянціна Вячаславаўна працуе дырэктарам школы 20 гадоў. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці руская і беларуская мовы і літаратуры. У 1980 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. Стаж работы 23 гады.

       Лешчанка Ларыса Емельянаўна працуе ў школе 17 гадоў, з іх 8 намеснікам дырэктара. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура. У 1983 г. прысвоена першая катэгорыя. Стаж работы 17 гадоў.

       Мяцельскі Міхаіл Мікалаевіч працуе ў школе 8 гадоў. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці хімія, біялогія. У 1988 годзе прысвоена I катэгорыя. 5 гадоў працуе арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы.

       Палуян Лідзія Аляксандраўна працуе ў школе 25 гадоў. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці матэматыка. Прысвоена I катэгорыя. Стаж работы 27 гадоў.

       Палуян Анатоль Канстанцінавіч працуе ў школе 25 гадоў. Закончыў МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці фізіка. У 1987 годзе прысвоена I катэгорыя.

       Лабковіч Софія Сцяпанаўна працуе ў школе з 1963 года. Закончыла БДІ імя У.І. Леніна па спецыяльнасці гісторыя і МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці руская мова і літаратура. У 1983 годзе прысвоена званне “Старэйшы настаўнік” і I катэгорыя. Стаж работы 34 гады.

       Жэбрун Любоў Гаўрылаўна працуе ў школе з 1961 года. Закончыла Брэсцкі ДПІ імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці фізіка і матэматыка. Прысвоена I катэгорыя.

       Волат Вера Захараўна працуе ў школе з 1953 года. Закончыла Магілёўскі ДПІ па спецыяльнасці геаграфія. Прысвоена II катэгорыя. Стаж работы 40 гадоў.

       Кадушкіна Зінаіда Мікалаеўна працуе ў школе 16 гадоў. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці педагогіка і методыка пачатковага навучання. У 1988 годзе прысвоена званне “Старэйшы настаўнік” і катэгорыя.

Клемянтовіч Віктар Віктаравіч працуе ў школе з 1983 года. Закончыў МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці фізіка. Прысвоена I катэгорыя.

Мяцельская Тамара Васільеўна працуе ў школе 10 гадоў. Закончыла МДПІЗМ па спецыяльнасці нямецкая і англійская мовы. Прысвоена I катэгорыя.

Касцюкевіч Канстанцін Віктаравіч працуе ў школе 1 год. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Стаж работы 2 гады.

Клемянтовіч Таццяна Пятроўна працуе ў школе з 1983 года. Закончыла БДПІ імя А.М. Горкага па смецыяльнасці фізіка. Прысвоена I катэгорыя.

Лабковіч Анжаліка Валер’еўна працуе ў школе з 1986 года. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці гісторыя. Прысвоена II катэгорыя. Стаж работы 8 гадоў, з іх 5 старэйшай піянерважатай.

Меляшкевіч Галіна Аляксандраўна працуе ў школе з 1987 года. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці гісторыя і англійская мова. Прысвоена ІІ катэгорыя.

Федаровіч Валянціна Фасільеўна працуе ў школе настаўніцай пачатковых класаў. Закончыла Пінскае педагагічнае вучылішча і МДПІ імя Горкага. Прысвоена ІІ катэгорыя. Стаж работы 8 гадоў.

Федаровіч Валянціна казіміраўна працуе ў школе з 1988 года. Закончыла МДПІ імя Горкага па спецыяльнасці геаграфія. Прысвоена ІІ катэгорыя.

Федаровіч Марыя Мікалаеўна працуе з 1989 года. Закончыла МПІ імя Горкага па спецыяльнасці пачатковыя класы. Прысвоена І катэгорыя.

Пархімовіч Таццяна Сяргееўна працуе ў нашай школе з 1989 года. Закончыла Мінскі Педагагічны інстытут імя Горкага па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура. Прысвоена ІІ катэгорыя.

Позняк Валянціна Іванаўна працуе ў нашай школе  старэйшай піянерважатай.

Лешчанка Вольга Анатольеўна працуе ў школе 1-шы год. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці руская мова і літаратура.

З 1992 года па 2007 год у школе працавалі (працуюць) наступныя настаўнікі:

Касцюкевіч Канстанцін Віктаравіч 1969 года нараджэння. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Працаваў у школе з 1992 па 1996 год.

Фалей Наталля Мікалаеўна 1973 года нараджэння. Закончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. Працавала ў школе з 1992 па 1993 год.

Нямковіч Аксана Канстанцінаўна 1970 года нараджэння. Закончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Працуе ў школе 1992 года.

Рагальчук (Лешчанка) Ірына Сяргееўна 1976 года нараджэння. Закончыла БДУ. Працуе у школе з 1995 года.

Рыбак Ігар Аляксандравіч 1966 года нараджэння. Закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту РБ. Працаваў у школе з 1996 па 1998 год.

Філіповіч Алег Іванавіч 1978 года нараджэння. Закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту РБ. Працаваў у школе з 1998 па 2001 год.

Марачоў Уладзімір Віктаравіч 1978 года нараджэння. Закончыў Салігорскі педагагічны каледж. Працаваў у школе тры месяцы 2001 года.

Палуян Таццяна Анатольеўна 1970 года нараджэння. Закончыла МДПІ ім. Горкага. Працуе ў школе з 2001 года.

Цімошак Леў Вячаслававіч 1949 года нараджэння. Закончыў МДПІ ім. Горкага. Працуе ў школе з 2001 года.

Кораб Ларыса Сяргееўна 1981 года нараджэння. Закончыла Нясвіжскі педкаледж. Працавала ў школе з 2001 па 2004 год.

Вінаградава Вольга Святаславаўна 1978 года нараджэння. Закончыла БДПУ ім. М. Танка. Працуе ў школе з 2001 года.

Фрэйтак Любоў Андрэеўна 1965 года нараджэння. Закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Працуе ў школе з 2000 года.

Бахановіч Валерый Улалдзміравіч 1975 года нараджэння. Закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту РБ. Працуе ў школе з 2002 года.

Гладкая Ганна Міхайлаўна 1974 года нараджэння. Закончыла МДПУ ім. Танка. Працуе ў школе з 2003 года.

Стаіч Таццяна Мячаславаўна 1971 года нараджэння. Закончыла Нясвіжскае педвучылішча. Працуе ў школе з 2003 года.

Іўкіна Таццяна Юр’еўна 1957 года нараджэння. Закончыла МДПІЗМ. Працуе ў школе з 2004 года.

Хомчанка Таццяна Леанідаўна 1985 года нараджэння. Закончыла Салігорскі педкаледж. Працуе ў школе з 2007 года.

Курыльчык Алеся Віктараўна 1983 года нараджэння. Закончыла Нясвіежскі педкаледж. Працуе ў школе з 2007 года.

                         

 

 

свернуть

Нашы дасягненні

развернуть

2023/2024 навучальны год

кастрычнік 2023 - дыплом ІІ ступені ў Федаровіча Арцёма , дыпломы ІІІ ступені ў Філіповіч Анастасіі, Витко Ягора, 11 клас у раённым конкурсе "ТэхнаЁлка" (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.)

кастрычнік 2023 года - дыплом ІІІ ступені ў конкурсе "Калядная зорка"  у Траццяк Аліны, 9 клас (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.)

лістапад 2023 годадыплом ІІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя"  ў Федаровіча Арцёма, 11 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Біялогія"  ў Каляды Анастасіі, 9 клас (настаўнік Палуян Т.А.), дыплом І ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Руская мова"  ў Траццяк Аліны, 9 клас (настаўнік Лешчанка І.С.)

лістапад 2023 годадыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Зажги свою звезду" у Астапенкі Яўгена (настаўнік Траццяк М.М.)

студзень 2024 года - дыплом ІІ ступені ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Руская мова"  ў Траццяк Аліны, 9 клас (настаўнік Лешчанка І.С.)

сакавік 2024 - удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Руская мова"  - Траццяк Аліна, 9 клас (настаўнік Лешчанка І.С.)

красавік 2024 года - дыплом І ступені ў другім этапе раённай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Англійская мова" ў Філіповіч Маргарыты, 6 клас (настаўнік Іўкіна Т.Ю.), дыплом ІІІ ступені ў другім этапе раённай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" ў Траццяк Вольгі, 7 клас (настаўнік Шчарбіцкая Т.С..), дыплом ІІІ ступені ў другім этапе раённай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Руская мова" ў  Філіповіч Маргарыты, 6 клас (настаўнік Наумовіч Н.С.), дыплом ІІІ ступені ў другім этапе раённай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Біялогія" ў Лешчанкі Вячаслава, 7 клас (настаўнік Палуян Т.А.).

2022/2023 навучальны год

кастрычнік 2022 - дыплом ІІ ступені ў Федаровіча Арцёма, дыпломы ІІІ ступені ў Філіповіч Анастасіі, Шчарбіцкай Валерыі, 10 клас у раённым конкурсе "ТэхнаЁлка" (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.)

лістапад 2022 года - дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя"  у Федаровіча Арцёма, 10 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.);

лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе 

лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе медыятворчасці краязнаўчай накіраванасці ў Траццяк Аліны, 8 клас (настаўнікі Лешчанка І.С., Талпека А.А.)

лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Зажги свою звезду" ў Астапенкі Яўгена (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.); 

лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Сувенірная работа" ў Пісарык Дзіяны Юр'еўны, настаўніка пачатковых класаў;

2021/2022 навучальны год

лістапад 2021 года - дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Геаграфія"  ў Федаровіча Арцёма, 9 клас (настаўнік Траццяк М.М.); 

люты 2022 года - дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па правілах дарожнага руху, удзел у абласным этапе у Траццяк Аліны, 7 клас

сакавік 2022 года - дыплом І ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Гісторыя" у Федаровіча Арцёма, 9 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Аліны, 7 клас (настаўнік Наумовіч Н.С.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Руская мова" у Траццяк Аліны, 7 клас (настаўнік Лешчанка І.С.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Каляды Анастасіі, 7 клас (настаўнік Палуян Т.А.),дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Вольгі, 5 клас (настаўнік Шчарбіцкая Т.С.), дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Філіповіч Маргарыты, 4 клас (настаўнік Федаровіч М.М.)

2020/2021 навучальны год

лістапад 2020 года - дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізіка"  у Осіпава Аляксея, 11 клас (настаўнік Клемянтовіч В.В.); 

лістапад 2020 - дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Падарожжа па малой Радзіме" у Траццяк Вольгі, 4 клас (настаўнік Лешчанка І.С.); дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Падарожжа па малой Радзіме" у Сакаленкі Лізаветы, 9 клас (настаўнік Лешчанка І.С, Радзюкевіч А.Э.)

люты 2021 - дыплом І ступені ў раённым конкурсе на лепшую відэавізітку і буклет адукацыйнага маршрута ў Сакаленкі Лізаветы, Сакаленкі Кацярыны,  9 клас (настаўнік Лешчанка І.С.)

люты 2021 - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі"  у Траццяк Вольгі, 4 клас, дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі" у Осіпава Аляксея, 11 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)

красавік 2021 - дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова"  у Траццяк Вольгі, 4 клас (настаўнік Федаровіч В.В.); дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Біялогія"  у Касцюк Валерыі, 8 клас (настаўнік Палуян Т.А.)

май 2021 - дыплом ІІІ ступені ў дыстанцыйнай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Англійская мова"  у Федаровіча Арцёма, 8 клас (настаўнік Іўкіна Т.Ю.)

2019/2020 навучальны год

кастрычнік 2019 года - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Вучань года" у Сакаленкі Кацярыны, навучэнкі 8 класа (настаўнік Лешчанка І.С.)

лістапад 2019 года - дыплом ІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізіка" 10 клас у Осіпава Аляксея (настаўнік Клемянтовіч В.В.); дыплом І ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя" 10 клас у Бандарэнкі Сямёна (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" 11 клас у Федарук Яны (настаўнік Нямковіч А.К.)

снежань 2019 - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Месцы майго дзяцінства" у Сакаленкі Кацярыны (настаўнік Лешчанка І.С.); дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Во славу общей Победы" (настаўнік Лешчанка І.С.)

студзень 2020 - удзел у конкурсе "Я даследчык" з работай "Ниточка из прошлого" (Траццяк Вольга, 3 клас, настаўнік Федаровіч М.М.)

люты - дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі 2020", удзел у абласным этапе Траццяк Вольгі, 3 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)

сакавік - дыплом ІІ ступені ў дыстанцыйнай аліміпіядзе па вучэбным прадмеце "Англійская мова" у Сакаленкі Лізаветы, навучэнкі 8 класа (настаўнік Іўкіна Т.Ю.)

красавік - дыплом І ступені ў дыстанцыйнай аліміпіядзе па вучэбным прадмеце "Русский язык" у Траццяк Аліны, навучэнкі 5 класа (настаўнік Лешчанка І.С.

2018/2019 навучальны год

сакавік 2018 - дыплом І ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Аліны, 4 клас (настаўнік Рыбак А.Р.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Матэматыка" у Касцюк Валерыі, 6 клас (настаўнік Талпека А.А.); дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Кадолы Данілы, 8 клас (настаўнік Палуян Т.А.)

студзень 2019 - удзел у конкурсе "Я даследчык" з работай "Тапонімы вёскі Покрашава" (Траццяк Вольга, 3 клас, настаўнік Лешчанка І.С.)

люты 2019- дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі 2020", удзел у абласным этапе Траццяк Аліны, 4 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)

люты 2019- дыплом ІІ ступені ў гімназічнай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Гісторыя" у Гладкага Мікіты, 7 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІІ ступені  па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Новік Марыі, 7 клас (настаўнік Палуян Т.А.), 

май 2019 - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару ў Сакаленкі Лізаветы, навучэнкі 7 класа (настаўнік Лешчанка І.С., Радзюкевіч А.Э.)

2017/2018 навучальны год

лістапад 2017 года - дыплом ІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Біялогія" 10 клас у Смольскага Станіслава (настаўнік Палуян Т.А.)

студзень 2018 - дыплом ІІ ступені  у раённым конкурсе "Я даследчык" у Траццяк Аліны, 3 клас (настаўнік Рыбак А.Р.)

люты 2018- дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі 2020", удзел у абласным этапе Траццяк Аліны, 4 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)

май 2018 - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару ў Сакаленкі Лізаветы, навучэнкі 6 класа ( Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару ў Сакаленкі Кацярыны, навучэнкі 6 класа ( Лешчанка І.С.)

свернуть

Знакамітыя выпускнікі. Міхаіл Ісакавіч Мукасей

развернуть

                 

Міхаіл Ісакавіч Мукасей нарадзіўся 13 жніўня 1907 года ў вёсцы Замосце ў сям'і  вясковых кавалёў.

     Працоўную дзейнасць пачаў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе. Удзельнічаў у грамадскім жыцці вялікага завода і вучыўся на рабфаку. У 1929 годзе ўступіў у партыю.

     Паступіў у Ленінградскі універсітэт. Пасля заканчэння універсітэта быў адкамандзіраваны ў Ленінградскі ўсходні інстытут, дзе ён вывучаў бенгальскую і англійскую мовы.

     У 1937 годзе вучыўся ў разведшколе.

     У 1939-1943 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы па лініі ваеннай разведкі ў г. Лос-Анджэлес (ЗША) пад прыкрыццем віцэ-консула.

     Ад Мукасея ў Маскву ішла важная інфармацыя, якая высока там ацэньвалася. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Цэнтр паставіў перад рэзідэнтурай канкрэтнае пытанне: "Што будуць рабіць японцы?" Крыніцы Мукасея пацвердзілі інфармацыю, перададзеную з Токіо іншым ваенным разведчыкам - Рыхардам Зорге: "Японія на вайну з СССР пакуль не вырашыцца". А калі дывізіі сібіракоў перакінулі з Далёкага ўсходу пад Маскву, стала ясна: у Цэнтры іх інфармацыя без увагі не засталася.

   У 1943 году Міхаіл Ісакавіч з сям'ёй вярнуўся ў Маскву. Ён быў прызначаны намеснікам начальніка вучэбнай часткі спецыяльнай разведшколы. Праз некаторы час было запрашэнне на Лубянку і прапанова працаваць у асаблівых умовах. У імя бяспекі Айчыны  Мукасеі зрабілі свой цвёрды і рашучы выбар.

     У 1955 году Міхаіл Ісакавіч (псеўданім "Зефір") выязджае на нелегальную разведвальную працу ў адну з заходнееўрапейскіх краін. Праз два гады на сустрэчу да свайго "новага" мужа адправілася Лізавета Іванаўна ( "Эльза"). Пачалася актыўная праца разведчыкаў-нелегалаў. Аператыўная геаграфія Мукасея была даволі шырокай: ім прыйшлося выконваць заданні Радзімы на некалькіх кантынентах.

     Па вяртанні на Радзіму ў 1977 годзе вопытныя разведчыкі займаліся падрыхтоўкай маладых нелегалаў, аддаючы іх выхаванню і навучанню свае сілы і веды.

     М.І.Мукасей з'яўляецца аўтарам многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для разведшколы.

     Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Св.кн. Аляксандра Неўскага I-й ступені, Ю.В.Андропова, медалямі, у тым ліку "За баявыя заслугі". Лаўрэат прэміі Ю.В.Андропова (з уручэннем залатога медаля) - за выдатны ўклад у забеспячэнне бяспекі Расійскай Федэрацыі.

     Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі, палкоўнік. Акадэмік, прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку.

     Памёр 19 жніўня 2008 года.

 

свернуть

Знакамітыя выпускнікі. Рыбак Аляксандр Валянцінавіч

развернуть

        Нарадзіўся Рыбак Аляксандр Валянцінавіч 3 чэрвеня 1956 гады ў вёсцы Рудня, тут жа скончыў пачатковую школу. У 1973 г. атрымаў атэстат аб заканчэнні Замостской сярэдняй школы. Пасля гэтага паступіў у Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №9, у якім атрымаў спецыяльнасці трактарыста і шафёра. Пасля службы ў войску вярнуўся ў родны калгас «Чырвоны Кастрычнік» і стаў працаваць шафёрам.

   Працуючы кіраўніком, А.В. Рыбак паступіў у Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля заканчэння вярнуўся ў калгас. Працаваў на наступных пасадах: аграном-хімік, інжынер сельскагаспадарчых машын, намеснік старшыні па кормавытворчасці, старшыня прафсаюзнага камітэта дадзенай гаспадаркі. 

      А 1 снежня 1994 года яго прызначаюць намеснікам, а потым і дырэктарам Слуцкага воцатнага завода. За час яго кіраўніцтва прадпрыемства зведала карэнныя змены: мадэрнізавана вытворчасць, пашыраны асартымент выпускаемай прадукцыі, рэканструяваны ўсе будынка завода, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

          У 2010 годзе Рыбак Аляксандр Валянцінавіч абраны дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.    

свернуть