Тэма метадычнай работы
на 2023/2024 навучальны год:
вучэбнае ўзаемадзеянне, накіраванае на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў
Мэта метадычнай работы:
разгледзець тэарэтычныя аспекты фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў, пытанні методыкі выкладання вучэбных прадметаў у кантэксце разглядаемай тэмы з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту
Задачы метадычнай працы:
- Удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў у праектаванні зместу вучэбнага занятку з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі як эфектыўнага сродка фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў.
- Садзейнічанне эфектыўнасці самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў па удасканаленні інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці як сродка фарміравання маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.
- Далейшае развіццё метадычнай падтрымкі педагогаў па арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў.
- Садзейнічанне праходжанню працэдуры атэстацыі на павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі.