Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Замосцкая сярэдняя школа
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Замосцкая сярэдняя школа
Замостская школа існуе з 1903 года. На той час у школе займаўся 31 навучэнец і працаваў адзін настаўнік.
В этой деревне была единственная трехгодичная деревенская школа, где обучали грамоте на польском языке. В этой польской школе стал обучаться грамоте и я. Два раза в неделю приходил ксендз местного костела. Он преподавал катехизм – устные наставления католицизма, то есть краткое устное изложение христианского учения о вере в форме вопросов и ответов. Катехизм был обязательным в школе. Ксендз был очень доволен, что среди изучающих катехизм был еврейский мальчик. Посещение польской деревенской школы и изучение религиозных догм и правил через много лет пригодилось мне для будущей профессиональной деятельности.
Утром я спешил в эту школу, во второй половине дня помогал деду в кузнице. А в летнее время, когда школу закрывали на каникулы, работал в кузнице весь день. Отец в это время служил в рядах Красной Армии.
З успамінаў Мукасея Міхаіла Ісаакавіча (з кнігі “Зефир” и “Эльза” – разведчики-нелегалы” Москва НП «Закон и правопорядок», 2004 г.)
Замосцкая сярэдняя школа знаходзіцца ў вёсцы Замосце Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Узнікла яна ў 1903 годзе. Спачатку ў школы не было асобнага памяшкання, і дзеці займаліся ў хатах, куды прыходзіў настаўнік. Вясной 1904 года пад школу было адведзена спецыяльнае памяшканне, дзе займаўся 31 вучань і працаваў адзін настаўнік. Заняткі праходзілі ў дзве змены. Дзеці вывучалі арыфметыку, граматыку, чытанне. У 1926 годзе ўзнікла хата-чытальня, загадчыкам якой быў А. Мініч (заняткі вечарам праводзіліся для дарослых людзей). У 1927 годзе была пабудавана пачатковая школа, настаўнікамі былі мужык і жонка Шостакі. Не хапала паліва, дзеці насілі дровы з дому, падручнікаў было вельмі мала (2 падручнікі на клас), не хапала сшыткаў. Асноўныя прадметы выкладаліся на беларускай мове, але вывучалася і польская мова, настаўніцай якой была М. Каханская.
Успаміны запісаны са слоў жыхароў вёскі Замосце Федаровіч Франусі Міхайлаўны, 1888 года нараджэння і Тарасевіч Соф’і Ануфрыеўны, 1890 года нараджэння.
Запісаны ў 1967 годзе
У той час былі такія прадметы, як арыфметыка, чытанне, пісьмо. Разам з пачатковай школай таксама існавала вячэрняя школа, якую яшчэ называлі “Лікпункт”. Тут займаліся ўжо дарослыя людзі, а таксама старыя, якіх вучылі пісаць, чытаць і лічыць.
Пазней, дзесці ў 1934 годзе, замест пачатковай школы з’явілася сямігадовая школа, пад якую ўжо пабудавалі невялікае памяшканне.
Спачатку дырэктарам Замосцкай ПСШ быў Астроўскі Я.Г., які працаваў дырэктарам пяць год. У той час працавалі наступныя настаўнікі: Понтус Г.А. – настаўнік геаграфіі, Мялешка – настаўнік матэматыкі, Кажарскі – настаўнік рускай мовы і літаратуры, Пятніцкі – настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Крыху пазней школа стала 8-гадовая, і на месца Астроўскага Я.Г. дырэктарам стала Красуцкая Лідзія, якая працавала прыкладна два гады. Пасля Красуцкай Лідзіі ў 1949 годзе дырэктара школы стаў Махун І.П.
Настаўнікамі сямігадовай школы 1949 года былі:
Сцепаноўская М.М. і Федаровіч Бр. Ал. – пачатковыя класы, Бурак М.Г. – беларуская мова і літаратура, Лабковіч І.В. – руская мова і літаратура, Домароцкая Яд.П. – батанік, Понтус Г.А. – гісторыя і геаграфія.
Так як вучняў у школе было вельмі многа, заняткі праводзіліся ў дзве змены: у адным памяшканні два класы і ў другім – 3 класы, а ўсе астатнія вучыліся ў другую змену.
Крыху пазней, дзесьці ў 1953-1954 годзе школа стала 10-гадовая і прыкладна ў 1957-1958 гг. пад яе пабудавалі яшчэ адно памяшканне, у якім займаліся да 1986 года.
Першы выпуск 10 класа адбыўся ў 1954 годзе, і наша школа стала сярэдняй.
За гэты час вельмі многа змянілася як настаўнікаў, так і дырэктароў. Дырэктарамі былі:
- Барыскін А.М. – з 1954 па 1956 год;
- Васілеўскі Н.С. – з 1956 па 1958 год;
- Бандарчык Ц.І. – з 1958 па 1959 год;
- Абрамаў С.Р. – з 1959 па 1961 год;
- Багушэвіч М.М. – з 1961 па 1971 год;
- Раўтовіч С.С. – з 1971 па 1973 год;
- Цімошак В.В. – з 1973 па 2001 год;
- Клемянтовіч В.В. – з 2002 па 2004 год;
- Лабковіч А.В. з 2004 года па цяперашні час.
Настаўнікамі ў нашай школе ў 1958-1959 навучальным годзе працавалі:
У 1959-1961 гадах з нашай школы пайшлі: Драбышэўская Н.М., Сівец А.Ц., а на іх месца прыйшлі новыя настаўнікі: Абрамаў – фізіка, матэматыка, Васільеўскі Н.Н. – чарчэнне, Бандарчык І.Ц. – гісторыя, Дробыш М.А. – арыфметыка.
У 1961-1962 навучальным годзе таксама адбылося шмат змен: на месца Зажэўскага В.С., Федаровіч А.М., Пісецкай Я.Т., Дробыш М.А. прыйшлі Жэбрун Л.Г., Шчарбіцкі Ул. – асновы выбару прафесіі і праца, Харошка Л.М. – беларускай мова, дамаводства, Стральцова Е.С., Мірончык М.Ф., Казак К.К., Спірыда Н.І.
У 1963-1964 гадах таксама адбыліся змены ў педкалектыве: пайшлі са школы Стральцова Е.С., Спірыда Н.І., Васілеўская Н.Н., а на іх месцы прыйшлі: Раўтовіч С.С., Федаровіч А.М., Бульская Н.С., Ермаліцкая Н.С., Дамарад М.Н.
У 1964-1965 гг. прыйшлі ў школу: Трафімовіч І.С., Александровіч Л.А., Шмак В.М., а ў 1965-1966 навучальным годзе – Трафімовіч І.С. пайшоў з нашай школы, на яго месца прыйшлі: Міскевіч В.В., Міхневіч В.А.
У 1965-1966 навучальным годзе ў нашай школе налічвалася прыкладна 200 вучняў: 1-7 класы па 1 камплекту, а 8-10 класаў – “А” і “Б”.
За 1966-1967 год у школе змяніліся такія настаўнікі: Федаровіч А.М., Дамарад М.Н., Бульская Н.Е., а прыйшлі: Арцёмчык Г.Г., Мяцельская С.Н., Санько І.А., вучняў налічвалася прыкладна 190 чалавек.
У 1967-1968 навучальным годзе навучалася прыкладна 200 чалавек: 1-6, 8 класы па адным камплекце, а 7, 9, 10 класы – “А” і “Б”.
У 1969-1970 гг. калектыў нашай школы амаль увесь аднавіўся:
пайшлі са школы: Арцюшкевіч М.Ф., Спірыда Н.І., Харошка Л.М., Федаровіч Б.А., Бруй Р.Ф., Мяцельская С.Н.
новыя прыйшлі: Пятніца Е.Н., Чыжык В.І., Палуян Л.А., Палуян А.К., Хамчук В.І., Дарасевіч А.П.
У 1970 годзе ў школе налічвалася прыкладна 220 вучняў: 1-5 класы па адным камплекце, а 6-10 класы па два – “А” і “Б”.
Паступова вучні прыбаўляліся і вось ужо ў 1976 годзе ў школе налічвалася 340 чалавек, але, на жаль, з цягам часу колькасць дзяцей памяншалася. І ў 1983 годзе ў школе іх вучылася 214 чалавек. Кожны год у школе 12-13 камплектаў класаў.
У 1986 годзе пабудавалася новая двухпавярховая школа. У школе 12 кабінетаў, дзе навучаліся вучні, класы ўсе светлыя, прыгожыя, добра аформленыя. Таксама у школе мелася вытворчая майстэрня для хлопчыкаў, абсталяваная станкамі і іншым тэхналагічным абсталяваннем, для дзяўчынак абсталяваны кабінет абслуговай працы, у якім маюцца швейныя машыны і газавыя пліты. Таксама ў школе размешчана спартыўная і актавая залы.
У нашай школе ёсць бібліятэка, дзе сабраны цікавыя і пазнавальныя кнігі. Кожны вучань мае магчымасць наведаць бібліятэку ў любы час, выбраць тую кнігу, якая яго зацікавіла.
Яшчэ наша школа славіцца цудоўнай сталовай і добрасумленнымі паварамі. Сталовая нашай школы светлая, добраабсталяваная, прыгожая, а як смачна там кормяць! Усе – і дзеці, і настаўнікі задаволены сталовай.
Ва ўстанове адукацыі абсталяваны піянерскі пакой,дзеці збіраюцца ў піянерскі пакой на сходы, там яны адпачыць, слухаюць музыку, чытаюць цікавае апавяданне.
Кожны настаўнік і кожны вучань стараецца, каб у школе было цікава і займальна. Для гэтага праводзяцца розныя конкурсы, віктарыны, гульні, дыскавечары, святы, агеньчыкі. Адкрываюцца гурткі і секцыі, наладжваюцца факультатыўныя заняткі.
Напрыклад, у 1992-1993 навучальным годзе дзейнічалі гурткі: “Макрамэ”, “Мяккая цацка”, “Вязанне”, “Разьба па дрэве”, “Саломапляценне”.
У 1993-1994 навучальным годзе дзейнічалі гурткі: “Гаспадынька”, “Умелыя рукі”, “Юны праграміст”, “Вязанне”, “Драмгурток”, “Фальклорны”, “Народнай творчасці”, “Ручны мяч”.
У 1993-1994 у школе працавалі настаўнікі:
Цімошак Валянціна Вячаславаўна працуе дырэктарам школы 20 гадоў. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці руская і беларуская мовы і літаратуры. У 1980 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. Стаж работы 23 гады.
Лешчанка Ларыса Емельянаўна працуе ў школе 17 гадоў, з іх 8 намеснікам дырэктара. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура. У 1983 г. прысвоена першая катэгорыя. Стаж работы 17 гадоў.
Мяцельскі Міхаіл Мікалаевіч працуе ў школе 8 гадоў. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці хімія, біялогія. У 1988 годзе прысвоена I катэгорыя. 5 гадоў працуе арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы.
Палуян Лідзія Аляксандраўна працуе ў школе 25 гадоў. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці матэматыка. Прысвоена I катэгорыя. Стаж работы 27 гадоў.
Палуян Анатоль Канстанцінавіч працуе ў школе 25 гадоў. Закончыў МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці фізіка. У 1987 годзе прысвоена I катэгорыя.
Лабковіч Софія Сцяпанаўна працуе ў школе з 1963 года. Закончыла БДІ імя У.І. Леніна па спецыяльнасці гісторыя і МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці руская мова і літаратура. У 1983 годзе прысвоена званне “Старэйшы настаўнік” і I катэгорыя. Стаж работы 34 гады.
Жэбрун Любоў Гаўрылаўна працуе ў школе з 1961 года. Закончыла Брэсцкі ДПІ імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці фізіка і матэматыка. Прысвоена I катэгорыя.
Волат Вера Захараўна працуе ў школе з 1953 года. Закончыла Магілёўскі ДПІ па спецыяльнасці геаграфія. Прысвоена II катэгорыя. Стаж работы 40 гадоў.
Кадушкіна Зінаіда Мікалаеўна працуе ў школе 16 гадоў. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці педагогіка і методыка пачатковага навучання. У 1988 годзе прысвоена званне “Старэйшы настаўнік” і катэгорыя.
Клемянтовіч Віктар Віктаравіч працуе ў школе з 1983 года. Закончыў МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці фізіка. Прысвоена I катэгорыя.
Мяцельская Тамара Васільеўна працуе ў школе 10 гадоў. Закончыла МДПІЗМ па спецыяльнасці нямецкая і англійская мовы. Прысвоена I катэгорыя.
Касцюкевіч Канстанцін Віктаравіч працуе ў школе 1 год. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Стаж работы 2 гады.
Клемянтовіч Таццяна Пятроўна працуе ў школе з 1983 года. Закончыла БДПІ імя А.М. Горкага па смецыяльнасці фізіка. Прысвоена I катэгорыя.
Лабковіч Анжаліка Валер’еўна працуе ў школе з 1986 года. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці гісторыя. Прысвоена II катэгорыя. Стаж работы 8 гадоў, з іх 5 старэйшай піянерважатай.
Меляшкевіч Галіна Аляксандраўна працуе ў школе з 1987 года. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці гісторыя і англійская мова. Прысвоена ІІ катэгорыя.
Федаровіч Валянціна Фасільеўна працуе ў школе настаўніцай пачатковых класаў. Закончыла Пінскае педагагічнае вучылішча і МДПІ імя Горкага. Прысвоена ІІ катэгорыя. Стаж работы 8 гадоў.
Федаровіч Валянціна казіміраўна працуе ў школе з 1988 года. Закончыла МДПІ імя Горкага па спецыяльнасці геаграфія. Прысвоена ІІ катэгорыя.
Федаровіч Марыя Мікалаеўна працуе з 1989 года. Закончыла МПІ імя Горкага па спецыяльнасці пачатковыя класы. Прысвоена І катэгорыя.
Пархімовіч Таццяна Сяргееўна працуе ў нашай школе з 1989 года. Закончыла Мінскі Педагагічны інстытут імя Горкага па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура. Прысвоена ІІ катэгорыя.
Позняк Валянціна Іванаўна працуе ў нашай школе старэйшай піянерважатай.
Лешчанка Вольга Анатольеўна працуе ў школе 1-шы год. Закончыла МДПІ імя А.М. Горкага па спецыяльнасці руская мова і літаратура.
З 1992 года па 2007 год у школе працавалі (працуюць) наступныя настаўнікі:
Касцюкевіч Канстанцін Віктаравіч 1969 года нараджэння. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Працаваў у школе з 1992 па 1996 год.
Фалей Наталля Мікалаеўна 1973 года нараджэння. Закончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. Працавала ў школе з 1992 па 1993 год.
Нямковіч Аксана Канстанцінаўна 1970 года нараджэння. Закончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Працуе ў школе 1992 года.
Рагальчук (Лешчанка) Ірына Сяргееўна 1976 года нараджэння. Закончыла БДУ. Працуе у школе з 1995 года.
Рыбак Ігар Аляксандравіч 1966 года нараджэння. Закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту РБ. Працаваў у школе з 1996 па 1998 год.
Філіповіч Алег Іванавіч 1978 года нараджэння. Закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту РБ. Працаваў у школе з 1998 па 2001 год.
Марачоў Уладзімір Віктаравіч 1978 года нараджэння. Закончыў Салігорскі педагагічны каледж. Працаваў у школе тры месяцы 2001 года.
Палуян Таццяна Анатольеўна 1970 года нараджэння. Закончыла МДПІ ім. Горкага. Працуе ў школе з 2001 года.
Цімошак Леў Вячаслававіч 1949 года нараджэння. Закончыў МДПІ ім. Горкага. Працуе ў школе з 2001 года.
Кораб Ларыса Сяргееўна 1981 года нараджэння. Закончыла Нясвіжскі педкаледж. Працавала ў школе з 2001 па 2004 год.
Вінаградава Вольга Святаславаўна 1978 года нараджэння. Закончыла БДПУ ім. М. Танка. Працуе ў школе з 2001 года.
Фрэйтак Любоў Андрэеўна 1965 года нараджэння. Закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Працуе ў школе з 2000 года.
Бахановіч Валерый Улалдзміравіч 1975 года нараджэння. Закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту РБ. Працуе ў школе з 2002 года.
Гладкая Ганна Міхайлаўна 1974 года нараджэння. Закончыла МДПУ ім. Танка. Працуе ў школе з 2003 года.
Стаіч Таццяна Мячаславаўна 1971 года нараджэння. Закончыла Нясвіжскае педвучылішча. Працуе ў школе з 2003 года.
Іўкіна Таццяна Юр’еўна 1957 года нараджэння. Закончыла МДПІЗМ. Працуе ў школе з 2004 года.
Хомчанка Таццяна Леанідаўна 1985 года нараджэння. Закончыла Салігорскі педкаледж. Працуе ў школе з 2007 года.
Курыльчык Алеся Віктараўна 1983 года нараджэння. Закончыла Нясвіежскі педкаледж. Працуе ў школе з 2007 года.
свернуть
2023/2024 навучальны год
кастрычнік 2023 - дыплом ІІ ступені ў Федаровіча Арцёма , дыпломы ІІІ ступені ў Філіповіч Анастасіі, Витко Ягора, 11 клас у раённым конкурсе "ТэхнаЁлка" (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.)
кастрычнік 2023 года - дыплом ІІІ ступені ў конкурсе "Калядная зорка" у Траццяк Аліны, 9 клас (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.)
2022/2023 навучальны год
кастрычнік 2022 - дыплом ІІ ступені ў Федаровіча Арцёма, дыпломы ІІІ ступені ў Філіповіч Анастасіі, Шчарбіцкай Валерыі, 10 клас у раённым конкурсе "ТэхнаЁлка" (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.)
лістапад 2022 года - дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя" у Федаровіча Арцёма, 10 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.);
лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе
лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе медыятворчасці краязнаўчай накіраванасці ў Траццяк Аліны, 8 клас (настаўнікі Лешчанка І.С., Талпека А.А.)
лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Зажги свою звезду" у Астапенкі Яўгена (настаўнік Дзмітрыева Т.Л.);
лістапад 2022 года - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Сувенірная работа" у Пісарык Дзіяны Юр'еўны, настаўніка пачатковых класаў;
2021/2022 навучальны год
лістапад 2021 года - дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Геаграфія" у Федаровіча Арцёма, 9 клас (настаўнік Траццяк М.М.);
люты 2022 года - дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па правілах дарожнага руху, удзел у абласным этапе у Траццяк Аліны, 7 клас
сакавік 2022 года - дыплом І ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Гісторыя" у Федаровіча Арцёма, 9 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Аліны, 7 клас (настаўнік Наумовіч Н.С.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Руская мова" у Траццяк Аліны, 7 клас (настаўнік Лешчанка І.С.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Каляды Анастасіі, 7 клас (настаўнік Палуян Т.А.),дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Вольгі, 5 клас (настаўнік Шчарбіцкая Т.С.), дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Філіповіч Маргарыты, 4 клас (настаўнік Федаровіч М.М.)
2020/2021 навучальны год
лістапад 2020 года - дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізіка" у Осіпава Аляксея, 11 клас (настаўнік Клемянтовіч В.В.);
лістапад 2020 - дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Падарожжа па малой Радзіме" у Траццяк Вольгі, 4 клас (настаўнік Лешчанка І.С.); дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Падарожжа па малой Радзіме" у Сакаленкі Лізаветы, 9 клас (настаўнік Лешчанка І.С, Радзюкевіч А.Э.)
люты 2021 - дыплом І ступені ў раённым конкурсе на лепшую відэавізітку і буклет адукацыйнага маршрута ў Сакаленкі Лізаветы, Сакаленкі Кацярыны, 9 клас (настаўнік Лешчанка І.С.)
люты 2021 - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі" у Траццяк Вольгі, 4 клас, дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі" у Осіпава Аляксея, 11 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)
красавік 2021 - дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Вольгі, 4 клас (настаўнік Федаровіч В.В.); дыплом ІІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Касцюк Валерыі, 8 клас (настаўнік Палуян Т.А.)
май 2021 - дыплом ІІІ ступені ў дыстанцыйнай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Англійская мова" у Федаровіча Арцёма, 8 клас (настаўнік Іўкіна Т.Ю.)
2019/2020 навучальны год
кастрычнік 2019 года - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Вучань года" у Сакаленкі Кацярыны, навучэнкі 8 класа (настаўнік Лешчанка І.С.)
лістапад 2019 года - дыплом ІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізіка" 10 клас у Осіпава Аляксея (настаўнік Клемянтовіч В.В.); дыплом І ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя" 10 клас у Бандарэнкі Сямёна (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" 11 клас у Федарук Яны (настаўнік Нямковіч А.К.)
снежань 2019 - дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе "Месцы майго дзяцінства" у Сакаленкі Кацярыны (настаўнік Лешчанка І.С.); дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе "Во славу общей Победы" (настаўнік Лешчанка І.С.)
студзень 2020 - удзел у конкурсе "Я даследчык" з работай "Ниточка из прошлого" (Траццяк Вольга, 3 клас, настаўнік Федаровіч М.М.)
люты - дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі 2020", удзел у абласным этапе Траццяк Вольгі, 3 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)
сакавік - дыплом ІІ ступені ў дыстанцыйнай аліміпіядзе па вучэбным прадмеце "Англійская мова" у Сакаленкі Лізаветы, навучэнкі 8 класа (настаўнік Іўкіна Т.Ю.)
красавік - дыплом І ступені ў дыстанцыйнай аліміпіядзе па вучэбным прадмеце "Русский язык" у Траццяк Аліны, навучэнкі 5 класа (настаўнік Лешчанка І.С.
2018/2019 навучальны год
сакавік 2018 - дыплом І ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у Траццяк Аліны, 4 клас (настаўнік Рыбак А.Р.), дыплом ІІ ступені ў раённай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Матэматыка" у Касцюк Валерыі, 6 клас (настаўнік Талпека А.А.); дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Кадолы Данілы, 8 клас (настаўнік Палуян Т.А.)
студзень 2019 - удзел у конкурсе "Я даследчык" з работай "Тапонімы вёскі Покрашава" (Траццяк Вольга, 3 клас, настаўнік Лешчанка І.С.)
люты 2019- дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі 2020", удзел у абласным этапе Траццяк Аліны, 4 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)
люты 2019- дыплом ІІ ступені ў гімназічнай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Гісторыя" у Гладкага Мікіты, 7 клас (настаўнік Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце "Біялогія" у Новік Марыі, 7 клас (настаўнік Палуян Т.А.),
май 2019 - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару ў Сакаленкі Лізаветы, навучэнкі 7 класа (настаўнік Лешчанка І.С., Радзюкевіч А.Э.)
2017/2018 навучальны год
лістапад 2017 года - дыплом ІІ ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Біялогія" 10 клас у Смольскага Станіслава (настаўнік Палуян Т.А.)
студзень 2018 - дыплом ІІ ступені у раённым конкурсе "Я даследчык" у Траццяк Аліны, 3 клас (настаўнік Рыбак А.Р.)
люты 2018- дыплом І ступені ў раённым конкурсе "Школа бяспекі 2020", удзел у абласным этапе Траццяк Аліны, 4 клас (настаўнік Гладкая Г.М.)
май 2018 - дыплом ІІІ ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару ў Сакаленкі Лізаветы, навучэнкі 6 класа ( Радзюкевіч А.Э.), дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару ў Сакаленкі Кацярыны, навучэнкі 6 класа ( Лешчанка І.С.)
свернуть
Міхаіл Ісакавіч Мукасей нарадзіўся 13 жніўня 1907 года ў вёсцы Замосце ў сям'і вясковых кавалёў.
Працоўную дзейнасць пачаў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе. Удзельнічаў у грамадскім жыцці вялікага завода і вучыўся на рабфаку. У 1929 годзе ўступіў у партыю.
Паступіў у Ленінградскі універсітэт. Пасля заканчэння універсітэта быў адкамандзіраваны ў Ленінградскі ўсходні інстытут, дзе ён вывучаў бенгальскую і англійскую мовы.
У 1937 годзе вучыўся ў разведшколе.
У 1939-1943 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы па лініі ваеннай разведкі ў г. Лос-Анджэлес (ЗША) пад прыкрыццем віцэ-консула.
Ад Мукасея ў Маскву ішла важная інфармацыя, якая высока там ацэньвалася. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Цэнтр паставіў перад рэзідэнтурай канкрэтнае пытанне: "Што будуць рабіць японцы?" Крыніцы Мукасея пацвердзілі інфармацыю, перададзеную з Токіо іншым ваенным разведчыкам - Рыхардам Зорге: "Японія на вайну з СССР пакуль не вырашыцца". А калі дывізіі сібіракоў перакінулі з Далёкага ўсходу пад Маскву, стала ясна: у Цэнтры іх інфармацыя без увагі не засталася.
У 1943 году Міхаіл Ісакавіч з сям'ёй вярнуўся ў Маскву. Ён быў прызначаны намеснікам начальніка вучэбнай часткі спецыяльнай разведшколы. Праз некаторы час было запрашэнне на Лубянку і прапанова працаваць у асаблівых умовах. У імя бяспекі Айчыны Мукасеі зрабілі свой цвёрды і рашучы выбар.
У 1955 году Міхаіл Ісакавіч (псеўданім "Зефір") выязджае на нелегальную разведвальную працу ў адну з заходнееўрапейскіх краін. Праз два гады на сустрэчу да свайго "новага" мужа адправілася Лізавета Іванаўна ( "Эльза"). Пачалася актыўная праца разведчыкаў-нелегалаў. Аператыўная геаграфія Мукасея была даволі шырокай: ім прыйшлося выконваць заданні Радзімы на некалькіх кантынентах.
Па вяртанні на Радзіму ў 1977 годзе вопытныя разведчыкі займаліся падрыхтоўкай маладых нелегалаў, аддаючы іх выхаванню і навучанню свае сілы і веды.
М.І.Мукасей з'яўляецца аўтарам многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для разведшколы.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Св.кн. Аляксандра Неўскага I-й ступені, Ю.В.Андропова, медалямі, у тым ліку "За баявыя заслугі". Лаўрэат прэміі Ю.В.Андропова (з уручэннем залатога медаля) - за выдатны ўклад у забеспячэнне бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі, палкоўнік. Акадэмік, прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку.
Памёр 19 жніўня 2008 года.
свернуть
Нарадзіўся Рыбак Аляксандр Валянцінавіч 3 чэрвеня 1956 гады ў вёсцы Рудня, тут жа скончыў пачатковую школу. У 1973 г. атрымаў атэстат аб заканчэнні Замостской сярэдняй школы. Пасля гэтага паступіў у Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №9, у якім атрымаў спецыяльнасці трактарыста і шафёра. Пасля службы ў войску вярнуўся ў родны калгас «Чырвоны Кастрычнік» і стаў працаваць шафёрам.
Працуючы кіраўніком, А.В. Рыбак паступіў у Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля заканчэння вярнуўся ў калгас. Працаваў на наступных пасадах: аграном-хімік, інжынер сельскагаспадарчых машын, намеснік старшыні па кормавытворчасці, старшыня прафсаюзнага камітэта дадзенай гаспадаркі.
А 1 снежня 1994 года яго прызначаюць намеснікам, а потым і дырэктарам Слуцкага воцатнага завода. За час яго кіраўніцтва прадпрыемства зведала карэнныя змены: мадэрнізавана вытворчасць, пашыраны асартымент выпускаемай прадукцыі, рэканструяваны ўсе будынка завода, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
У 2010 годзе Рыбак Аляксандр Валянцінавіч абраны дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
свернуть