Экскурсія у музей ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа"

15.02.2024

15 лютага,навучэнцы 6-11 класаў наведвалі музеі ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа". Для іх была арганізавана экскурсія па "Музею прыроды" і музею "Беларуская хатка". Настаўнікі школы падрабязна і цікава расказалі навучэнцам пра розныя экспанаты музеяў, пазнаёмілі іх з цікавымі выставамі, прадметамі побыту старажытных славян, іх адзеннем, музычнымі інструментамі і зброяй. Нагадалі і пра ваенныя падзеі на Случчыне і подзвігі нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. А таксама прапанавалі на імгненне акунуцца ў цудоўным беларускім лесе, і расказалі дзецям пра прыроду роднага краю, жывёльны і раслінны свет нашай краіны. Усе навучэнцы засталіся вельмі задаволеныя пасля экскурсіі.