Педмарафон. Дзень настаўніка-прадметніка

18.04.2023

Фізіка. 11 клас. Ланцуговыя ядзерныя рэакцыі. Матэрыял урока звязаны з прафесіямі мірнага атама. Настаўнік наглядна дэманстраваў, дзе прымяняюцца ядзерныя рэакцыі.

Матэматыка. 6 клас. Сіметрыя. На аснове дэманстрацыі помніка архітэктуры Беларусі (замка Пуслоўскіх) вучні атрымалі ўяўленне аб сіметрыі. Прапаноўвалі праблемныя заданні на атрыманне сіметрычных выяў.  Настаўнік акцэнціраваў увагу на магчымасцях прымянення ведаў у прафесіях.

Хімія. 10 клас. Цэлюлоза. Выстава матэрыялаў дазволіла азнаёміцца навучэнцам з прафесіямі, якія звязаны з цэлюлозай. Дзесяцікласнікі прэзентавалі прафесіі, адзначалі станоўчае і адмоўнае.