Ведай мову сваю, беларус!

21.02.2023

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка,  кветка і, вядома, чалавек — усе маюць сваю мову. “Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам, ” — пісаў знакаміты Янка Купала. Родная мова  —  форма існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосаб і сродак развіцця нацыянальнай культуры. 

У школе прайшоў лінгвістычны турнір "Ведай мову сваю, беларус!" для навучэнцаў 5-11 класаў.