Рэспубліканскі конкурс "Я патрыёт сваёй краіны"

04.01.2023

У візітнай картцы Арцём расказаў аб сваім захапленні гісторыяй. Разам з настаўнікам Аленай Эдуардаўнай рыхтуецца не адзін год і прымае ўдзел у другім этапе раённай алімпіяды і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Гісторыя". Узнагароды таксама ёсць: дыплом І ступені (2021/2022 навучальны год)і дыплом ІІІ ступені (2022/2023 навучальны год). Гісторыя патрэбна юнаку для здзяйснення мары: стаць студэнтам Ваеннай акадэміі.  Арцём быў у акадэміі на дні адчыненых дзвярэй, яму падабаецца прафесія ваеннага. Аднак не толькі вучоба цікавіць хлопца. Ён з задавальненне майструе рукамі. Некалькі яго работ атрымалі дыпломы на раённых творчых конкурсах.

Прадстаўленне візітнай картачкі Федаровіча Арцёма, удзельніка першага тура конкурса.

Відэавізітка