Рэспубліканскі конкурс "Я патрыёт сваёй краіны"

06.01.2023

На працягу снежня ў школе праходзіла падрыхтоўка да ўдзелу ў конкурсе "Я патрыёт сваей краіны". У 10 класе  7 навучэнцаў, 5 дзяўчынак і 2 юнакі. З іх толькі Федаровіч Арцём смог паўдзельнічаць у намінацыях конкурса.

Першае і самае цяжкае - гэта сабраць матэрыял для распрацоўкі відэаэкскурсіі па вёсцы Покрашава. Інфармацыю знаходзілі ў гістарычных крыніцах.

Дзе мой край? Які мой край? Мая маленькая радзіма – Случчына, слаўная сваімі раўнінамі, яблыневымі садамі. Якія ж таямніцы яна ў сабе нясе? Аб чым нам можа расказаць поле, якое буйна каласіцца збажыной на нашай ўрадлівай зямлі, вуліца ў кветках? Дарэчы, расказаць яны могуць нам пра многае, трэба толькі трошкі захацець прыслухацца і прыглядзецца да таго, што вакол нас, любіць свой край, беражліва адносіцца да набыткаў, што перадалі нам у спадчыну нашы слаўныя працалюбівыя продкі.

Надзвычай важна, каб чалавек ужо змалку адчуваў і ўсведамляў сябе носьбітам культурнай традыцыі, якая складалася ў той ці іншай мясцовасці на працягу стагоддзяў. А гэта стане магчымым толькі тады, калі мы будзем цікавіцца пра свой край, вывучаць яго, спасцігаць веды пра сваю зямлю.

Маршрут экскурсіі па вёсцы Покрашава пазнаёміць з назвамі, у якіх адлюстраваны векавыя пазнанні аб своеасаблівасцях прыроды роднага краю, гістарычным лёсе народа, аб мінулым і сучасным нашай маленькай радзімы. Цяжка знайсці чалавека, які хаця б раз у жыцці не задумваўся, а чаму так, а не інакш названа яго вёска ці горад, вуліца, на якой ён жыве. Кожнаму чалавеку цікава гісторыя яго малой радзімы.

Тапанімічныя назвы – своеасаблівы летапіс гісторыі роднай зямлі. Таксама тапанімачныя назвы дапамагаюць нам лепш уявіць асаблівасці геаграфічных аб’ектаў у ваколіцы вёскі. Сабраны матэрыял будзе мець вялікую каштоўнасць  для вывучэння гісторыі роднага краю.