Рускі Дом у Мінску "Знайдзі скарб"

23.05.2022

Актыўныя, дапытлівыя чытачы школьнай бібліятэкі, прынялі ўдзел у культурна-асветніцкай акцыі  "Знайдзі скарб", якую праводзіць Рускі Дом у Мінску. Дзецям неабходна было намаляваць ілюстрацыю да любімага твору рускага аўтара, размясціць фота малюнка ў сваіх сацыяльных сетках, а каб атрымаць падарунак ад Рускага Дома неабходна было прыйсці ў школьную бібліятэку, паказаць малюнак. Бібліятэкар арганізавала для навучэнцаў квэст-гульню "Карта скарбаў". Дзеці з задавальненнем правялі час у бібліятэцы: расшыфроўвалі карту, гулялі ў гульні, шукалі скарб-падарунак на бібліятэчных паліцах:)