XV Майскія Віткаўскія чытанні

17.05.2022

Удзельнікі лялечнага гуртка "Батлейка" прынялі ўдзел ў XV Майскіх Віткаўскіх чытаннях "Сонечны казачнік Случчыны". У  ДУ "Слуцкая раённая бібліятэка" адбылося урачыстае адкрыццё чытанняў з удзелам лаўрэата прэміі Васіля Віткі часопіса "Вясёлка" Маргарыты Прохар.

Таксама быў арганізаваны тэлемост з дзіцячай бібліятэкай імя Васіля Віткі горада Мінска "Пісьменнік роднай зямлі"  падчас якога дзеці маглі весці размову з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім. Удзельнікі лялечнага гуртка "Батлейка" чыталі пацешкі Васіля Віткі.