Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь - мінулае і сучаснасць

25.02.2022

У Слуцкім гарадскім Палацы моладзі прайшла сустрэча з навучэнцамі школ Слутчыны, накіраваная на ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыю службы ў войсках. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 387-га цэнтра тэхнічнага кантролю і забеспячэння абароны інфармацыі (г. Мінск), 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар'інай Горкі. Дзецям прадэманстравалі мабільны комплекс радыёманіторынгу, узоры зброі, адзення ваеннаслужачых. Таксама падчас сустрэчы распавялі пра станаўленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, асаблівасці службы ў вышэйназваных войсках.