Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2022

Штогод 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войск пакінула тэрыторыю Аўганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, штогадзіны падвяргаючыся смяротнай небяспецы, савецкія салдаты захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.
За савецкі перыяд гісторыі нашай краіны ў лакальных войнах і ваенных канфліктах удзельнічала больш за 30 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Толькі ў Аўганістане з 1979 па 1989 гады ваявала 28 832 чалавекі, 771 жыхар Беларусі загінуў, 12 чалавек лічацца без вестак прапаўшымі, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні і калецтвы, 702 сталі інвалідамі.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», 15 лютага ўсталяваны Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэтая дата традыцыйна штогод адзначаецца ў нашай краіне.

Усё далей у гісторыю сыходзіць рэха падзей той вайны, але час неўладны над памяццю. Мужнасць, праяўленую ў баях, забыццю не падлягае. Памяць пра гады афганскай вайны назаўсёды засталася ў сэрцах яе сведкаў і ўдзельнікаў. 

15 лютага ветэраны-аўганцы традыцыйна збіраюцца разам для таго, каб успомніць сваю нялёгкую службу, таварышаў па службе, аднапалчан, з якімі пісалі не толькі ўласную біяграфію, але гісторыю краіны, памянуць баявых таварышаў, якія не вярнуліся пад бацькоўскі прытулак. Гэты дзень святы для тых, хто ваяваў у Афганістане і членаў сем'яў загінуўшых.

У школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў