Музей Працоўнай Славы «Беларуськалій»

17.02.2022

Вучні наведалі Музей Працоўнай Славы «Беларуськалій». Яны пазнаёміліся з экспазіцыяй экспанатаў, якія характарызуюць гісторыю, вытворчасць, эканоміку, сацыяльную сферу ААТ «Беларуськалій», а таксама прадметамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія прадстаўляюць гістарычную, навуковую, мастацкую і маральную каштоўнасць.  У музеі прадэманстравана веліч працы, талент, актыўнасць рабочых і служачых прадпрыемства пры стварэнні новай прамысловай галіны ў Беларусі.