ШАГ “Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны”

27.01.2022

 У школе прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект “Школа Актыўнага Грамадзяніна”  “Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны”(пра прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. 

Навучэнцы гаварылі аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь,  якая накіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру, згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння з гістарычна традыцыйнымі канфесіямі. Пазнаёміліся з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое стварае прававое поле, у якім рэлігійныя арганізацыі могуць паўнавартасна дзейнічаць і развівацца, а грамадзянам гарантуюцца іх канстытуцыйныя правы на свабоду сумлення і веравызнання.

Разгледзелі артыкулы Канстытуцыя краіны і Закон Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", якія усталёўваюць роўнасць усіх рэлігій і веравызнанняў перад законам.

На сустрэчу быў запрошаны настаяцель прыходу храма святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай аграгарадка Вежы, прыходу храма Праабражэння Гасподняга вёскі Гольчычы, прыходу храма святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай і пакутніка немаўля Гаўрыіла Слуцкіх аграгарадка Гацук іераманах Серафім, які расказаў навучэнцам аб гісторыі стварэння "Храма-помніка у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі", аб такой падзеі як "Малітва за Беларусь", на якое сабраліся вернікі розных канфесій, якія мірна жывуць на беларускай зямлі.