08.06 у лагеры "Вясёлка"

08.06.2021

Самай запамінальнай падзеяй дня стала экскурсія ў Вараб'ёўскае лясніцтва. Дзеці кармілі ланей, наведалі паляўнічы комплекс і прайшліся па дэндрапарку. Паездка атрымалася яркай і поўнай радасных эмоцый.

У рамках патрыятычнай акцыі " Роднае народнае " і  акцыі "Беларусь у маім сэрцы" была арганізаваная гульнявая пляцоўка" Гульні маіх бабуль і дзядуляў", дзе дзеці змаглі пазнаёміцца з гульнямі сваіх продкаў і нават пагуляць у некаторыя з іх пад песні беларускага фальклору. Таксама прайшоў творчы конкурс "За што я люблю Беларусь". Дзеці малявалі малюнкі і распавядалі таварышам, за што яны любяць родную Беларусь.