Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

10.04.2021

У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў школьнай бібліятэцы прайшлі мерапрыествы. Распачаўся тыдзень з Дня адчыненых дзвярэй "Кніжны дом", адбылося выступленне лялечнага гуртка "Батлейка" з казакй "Як зайчык-хваста хацеў стаць чытачом", гульня каля кніжнай выставы "Казачны калейдаскоп", "Свята чытацкіх задавальненняў". Дзеці вандравалі па "Чытай-гораду", удзельнічалі ў віктарынах, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, нагадалі правілы карыстання кнігамі, атрымалі падарункі ад Кнігі.