Касмічныя далі (да Дня касманаўтыкі)

12.04.2021

12 красавіка прайшла гульня-падарожжа для малодшых класаў "Касмічныя далі", прысвечаная Дню касманаўтыкі. 12 красавіка 1961 года  (60 гадоў назад) савецкі касманаўт Юрый Гагарын на касмічным караблі "Усход-1 стартаваў з касмадрома "Байканур" і ўпершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт планеты Зямля.

Дзьве каманды "Ракета" і "Юпітэр" змагаліся за званне лепшага знаўцы космасу. Вучні не толькі паказалі добрыя веды, снароўку, кемлівасць і творчыя здольнасці, але нагадалі і пра касманаўтаў-землякоў, якія праславлі нашу краіну. Асаблівая увага ўдзялялася Алегу Навіцкаму, які зараз знаходзіцца на касмічнай арбіце і плануе святкаваць сваё пяцідзесяцігоддзе ў космасе.