Тыдзень лесу - 2021

07.04.2021

У рамках дабраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу - 2021" вучні выйшлі на пасадку маладых дрэўцаў.

Дадаткова у школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя лесу і яго ахове. 

Бібліятэчная гадзіна "Лес- наша багацце", дзе вучні ўспомнілі, якія расліны растуць у лесе, якія жывёлы жывуць у лясах Беларусі, разгадвалі загадкі і рэбусы, наведалі літаратурную выставу.

Перад вучнямі малодшых класаў выступіла агідбрыгада, якая распавяла аб правілах паводзін у лесе, аб ахове лясной флоры і фаўны. Дзеці разам намалявалі плакат "Беражы лес ад пажару"