Аздараўленчы лагер "Вясёлка"

03.04.2021

3 красавіка прайшоў апошні дзень у аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Для выхаванцаў прайшоў трэнінг “Калі мяне пакрыўдзілі”, дзе яны вучыліся кантраляваць свае эмоцыі і вырашаць праблемы з аднагодкамі, спартыўная гадзіна на свежым паветры “Вясенняя алімпіяда”. У вялікоднай майстэрні дзеці больш даведаліся пра гісторыю і традыцыі святкавання Вялікадня і навучыліся рабіць сувеніры з салёнага цеста, завяршыўся дзень дыскатэкай “Дабром напоўнім гэты свет”

2 красавіка - дзень ідэалагічнага і грамадска-патрыятычнага выхавання. Выхаванцы прынялі ўдзел у вусным часопісе “З чаго пачынаецца Радзіма”,  конкурсе малюнкаў “Мая Беларусь”, чыталі вершы пра вайну і знаёміліся з музыкай ваенных гадоў на літаратурна-музычнай кампазіцыі “Мы – унукі твае, Перамога!”. 

1 красавіка вучні наведалі Слуцкую цэнтральную бібліятэку дзе у рамках плана мерапрыемстваў да тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі "Дорыць радасць любімая кніга" прайшоў экалагічны квэст "За птушынімі галасамі", супрацоўнікі правялі эксурсію па бібліятэцы і па адметных мясцінах г. Слуцка.

У лагеры дзеці арганізавалі тэатр-экспромт "Церамок" і "Рэпка", правялі музычную гадзіну "Паравозік сяброўства", здзейснілі прагулку "У госці к нам завітала вясна"

31 сакавіка ў лагеры "Вясёлка" прайшоў дзень прафілактыкі правапарушэнняў. Вучні прынялі ўдзел у гутарцы-разважанні “Ці цяжка быць харошым?”, намалявалі свае сэрцы і падаравалі адзін аднаму, здзейснілі “Падарожжа у краіну “Законія” і на бібліятэчнай гадзіне высветлілі, якія правы казачных герояў былі парушаны ва усім нам вядомых казках.

 

30 красавіка ў лагеры "Вясёлка" прайшоў дзень прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Дзеці прынялі удзел у віктарыне "С детства знать положено правила дорожные", з поспехам прайшли квэст "Забараняецца-дазваляецца" і прымянілі веды па ПДД на прагулцы-практыкуме "У краіне дарожнага руху"

29 красавіка для вучняў школы адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагкр з дзённым знаходжаннем "Вясёлка". Першы дзень прайшоў пад дэвізам "Здароваму ўсё здорава". Ён быў прысвечаны здароваму ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак. Дзеці прайшлі інструктаж па мерах бяспекі ў лагеры “Трэба ведаць і выконваць”, займаліся спортам на спартыўнай гадзіне “Спорт и шкодныя звычкі”, правялі гульнёвую прагараму на свежым паветры "Здароваму усё здорава"