«С книгой свет добрей и ярче»

26.03.2021

Вучні 4-5 класаў прынялі удзел ва ўрачыстым адкрыцці Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Рабяты з гарадскіх і сельскіх школ сабраліся ў Слуцкай цэнтральнай бібліятэцы на літаратурную імпрэзу «З кнігай свет дабрэй і ярчэй».

Удзельнікі аб'яднання «Тэатр мініяцюр» Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці (мастацкі кіраўнік В. М Мельчакова) прадставілі новую пастаноўку п'есы-казкі «Чырвоная шапачка» Яўгена Шварца, якому ў гэтым годзе спаўняецца 125 гадоў. Юныя гледачы апладысментамі сустракалі любімы персанажаў. На працягу дня рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, віктарынах і конкурсах.