Бацькоўскі сход "Адказнасць бацькоў за жыццё і бяспеку дзяцей"

23.03.2021

23 сакавіка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Адказнасць бацькоў за жыццё і бяспеку непаўналетніх". Старэйшы інспектар прапаганды і навучання Слуцкага РАНС Шчарбачэня Д.У. нагадаў бацькам аб неабходнасці саздання бяспечных умоў і асяроддзя для дзяцей, правілах паводзін пры надзвычайных сітуацыях, адказнасці за ілжывыя выклікі спецыяльных служб і паведамленні аб небяспецы, якой не існуе. Дзьмітрый Уладзіміравіч расказаў аб тактыцы паводзін пры надзвычайных сітуацыях на прадпрыемствах і ва установе адукацыі і раздаў памяткі і буклеты з карыснымі парадамі ад МНС. 

Загадчык Замосцкай УА Рылач А.В. таксама закранула пытанні бяспекі непаўналетніх, адказнасці бацькоў за здароўе дзяцей, неабходнасці своечасовага выкання медыцынскіх рэкамендацый, засяродзіла увагу на пытаннях прафілактыкі СOVID-19.

На бацькоўскім сходзе таксама былі  разгледжаны пытанні прафілактыкі суіцыдальных паводзін, бяспекі дзяцей у інтэрнэце, на дарогах, вадаёмах, чыгунцы, адказнасці за удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце паведаміла аб акцыі "Дом без насілля" і раздала бацькам інфарматыўныя буклеты.