Дзень энергазберажэння

11.11.2020

з 09.11 па 14.11 у школе праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня энергазберажэння.

Ва усіх класах адбыліся інфармацыйныя гадзіны "Энергазберажэнне і наша будучыня".

Вучні 1 класа прынялі ўдзел у гульні "Захаваем энергію - зберажом планету". Яны даведаліся як зберагчы ваду, цяпло і энергію, аб альтэрнатыўных відах энергіі, аб тым, якую маркіроўку маюць найбольш эканамічныя электрапрыборы і чым энергазберагаючая лампачка адрозніваецца ад звычайнай.

Творчая майстэрня ў бібліятэцы "Другое жыццё кнігі"