Тыдзень прафарыентацыі

23.10.2020

У рамках раённага Тыдня прафарыентацыі “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” у школе праходзіць Тыдзень прафарыентацыі. Ён распачаўся з правядзення тэматычнай выставы ў школьнай бібліятэцы "Кім быць? Компас у свеце прафесій", Пры наведванні выставы вучні атрымалі памяткі "Формула выбару прафесіі"

20 кастрычніка прайшло онлайн-тэсціраванне  “Кім быць – куды пайсці вучыцца?”

Для  8-11 класаў  быў арганізаваны агляд навучальных устаноў нашай краіны, навучэнцы змаглі пазнаёміцца з умовамі прыёму, календаром дзён адчыненых дзвярэй ВНУ, ССНУ, ПТНУ.

21 кастрычніка прайшла класная гадзіна "Будучыня пачынаецца ўжо сёння". 

Навучэнцы атрымалі буклеты для бацькоў “Выбар прафесіі – выбар будучыні: памылкі падлеткаў і іх бацькоў пры прафесійным вызначэнні дзіцяці”

22 кастрычніка прайшоў урок для дзяцей з АПФР "Свет прафесій"

Сацыяльны педагог правяла трэнінг "Прафарыентацыя: усур'ёз і на жарт"

Для вучняў 9-11 класаў і класных кіраўнікоў быў праведзены агляд сайтаў і карысных інтэрнэт-рэсурсаў “Для тых, хто хоча выбраць прафесію правільна”.