17чэрвеня ў лагеры "Сонейка

17.06.2020

Дзень ў лагеры "Сонейка" ДУА "Замосцкая сярэдняя школа" прайшоў пад дэвізам "Жыццё сумнае без марскіх прыгод". Пошукі скарбаў, таямнічыя пасланні, неверагодныя адкрыцці, а таксама атмасфера марскіх прыгод-менавіта тое, што здольна ўсхваляваць і ўзрадаваць прагную да ўражанняў дзіцячую душу. Дзецям прадставілася ўнікальная магчымасць адчуць сябе сапраўднымі падарожнікамі, першаадкрывальнікамі, піратамі.
Перш чым пусціць свае «караблі» па хвалях прыгод, выхаванцы паўтарылі правілы бяспекі з мультсерыялам МНС «Чароўная кніга».


Для дзяцей прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Марскі бой", дзе кожны ўдзельнік змог адчуць сябе часткай дружнай каманды мараходаў, якім па сілах такія выпрабаванні як "Трапны стралок", "Лабірынт", "Пірацкая кухня", "Сакрэтнае пасланне", "Пірацкія галаваломкі", "Марскія загадкі".


На свежым паветры хлопцы з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Па морах, па хвалях", дзе змаглі праявіць свае лепшыя якасці і здольнасці.