12 чэрвеня ў лагеры "Сонейка"

12.06.2020

Канікулы – гэта час незвычайных адкрыццяў і займальных забаў. Можна адпачываць ўволю, займацца любімымі справамі, хадзіць у паходы, чытаць новыя кнігі, здзяйсняць цікавыя паездкі, сустракацца з сябрамі, гуляць. Але галоўнае-летам можна правесці час з карысцю для здароўя. Менавіта так і паступаюць выхаванцы летняга аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка" на базе ДУА " Замосцкая сярэдняя школа» Раніца па традыцыі пачалася з зарадкі на свежым паветры, пад бадзёрую рытмічную музыку. Не хочаш прачынацца - а прачнешся.

Займальныя гульні на свежым паветры задалі пазітыўны настрой на ўвесь дзень.

Казкі-неад'емная частка дзяцінства, такая ж, як цацкі або прысмакі. Казкі будзяць і развіваюць уяўленне, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага, думаць, адчуваць і суперажываць. А на колькі добра дзеці ведаюць казкі? Менавіта гэтаму пытанню і было прысвечана мерапрыемства "Што за хараство гэтыя казкі". Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах "Хто ж гэта, здагадайся?", "Мы паэты", "Загадкі залатой рыбкі", "Збяры казку", "Замарочкі з бочкі","Пакажы казку".

З радасцю нашых выхаванцаў сустракаў Замосцкі сельскі дом культуры. Работнікі клуба правялі танцавальна-забаўляльную праграму " Ура! Лета! Канікулы!». У перапынках паміж танцамі прайшлі займальныя, рухомыя конкурсы, у якіх дзеці прымалі актыўны ўдзел.

 

Дзень прайшоў весела, насычана і цікава.