Урачыстае ўручэнне атэстатаў

10.06.2020

10 чэрвеня прайшло ўрачыстае ўручэнне атэстатаў. Выпускнікі прынялі ўдзел у акцыі "Алея выпускнікоў - 2020" і пасадзілі першыя дрэвы, якія, спадзяёмся, дадуць пачатак шматгадовай традыцыі - высаджваць сажанцы для алеі выпускнікоў напрыканцы кожнага навучальнага года.