10 чэрвеня ў лагеры "Сонейка"

10.06.2020

10 чэрвеня прайшла спартыўная  гульня "Кліч джунгляў". Дзеці падзяліліся на дзве каманды "Драпежнікі" і "Траваядныя", размалявалі выявы жывёл і змагаліся ў спартыўных спаборніцтвах. Перамагла каманда "Драпежнікі".

Час інфармавання "Беларусь сёння і заўтра"

Гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю". Дзеці даведаліся шмат новага аб карысных выкапнях, якія сустракаюцца ў Беларусі, льняной і папяровай  вытворчасці. Разгадалі рэбусы, галаваломкі і загадкі аб скарбах нашай краіны.