Піянерскі дыялог. Дзеці вайны.

07.02.2020

7 лютага прайшоў Піянерскі дыялог: "Дзеці вайны". На сустрэчу з піянерамі прыйшлі Лабковіч Соф'я Сцяпанаўна і Лешчанка Аляксандра Сцяпанаўна, дзяцінства якіх прыпала на годы Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы з вялікай цікавасцю і ўвагай слухалі гасцей, якія расказалі аб жахах, голадзе, бамбёжках, якія на ўсё жыццё засталіся ў памяці.