Абласная дабрачынная акцыя "29 добрых спраў"

06.02.2020

6 лютага у рамках Мінскай абласной акцыі "29 добрых спраў" навучэнцы нашай школы наведалі ДУА"Яслі-сад в. Замосце".

Навучэнцы паказалі для выхаванцаў дзіцячага сада невялікае тэатральнае лялечнае прадстаўленне, правялі займальную віктарыну. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Выхаванцы д/с доўга не адпускалі школьнікаў і, у сваю чаргу, прапанавалі ім згуляць у любімыя гульні малых. Па завяршэнні сустрэчы, старшыня Пакрашоўскага сельскага выканаўчага камітэта Гарбацэвіч і. і. уручыў падарункі (дзіцячыя кнігі, цацкі, флікеры)