Інтэрнацыянальны 55-ы Зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ імя М.Танка

30.01.2020

30 студзеня навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у сустрэчы са зводным атрадам "Полымя душы" факультэтаў прыродазнаўства і і сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ імя М.Танка, якія ў рамках інтэрнацыянальнага 55-га Зорнага пахода студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ імя М.Танка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адбылася на базе ДУА "Гацукоўская сярэдняя школа".

Студэнты расказалі школьнікам аб універсітэце, аб сваіх факультэтах, правялі майстаркласы і трэнінгі. У завяршэнні сустрэчы прайшоў канцэрт "Дзякуй за перамогу, салдат!"