Тэрыторыя бяспекі

20.01.2020

20 студзеня па традыцыі прайшло мерапрыемства "Територия безОПАСНОсти", прысвечанае Дню выратавальніка. Ужо шосты год прадстаўнікі МНС у студзені наведваюць нашу школу, каб разам з навучэнцамі паўтарыць правілы бяспекі, атрымаць віншаванні з прафесійным святам.

За перамогу змагаліся дзве каманды - "Факел" і "Вікторыя". Удзельнікі паказалі выдатныя веды аб надзвычайных сітуацыях, правілах бяспечных паводзін, правілах аказання першай дапамогі.

Прадстаўнікі МНС правялі інтэрактыўную гульню з залам "Дзе логіка?"

Узнагародзілі пераможцаў граматамі і падарункамі