Да 125-годдзя Максіма Багдановіча

09.12.2016

 9 снежня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, паэта, празаіка, публіцыста, літаратуразнаўца – Максіма Адамавіча Багдановіча.

Да гэтай даты ў школьнай бібліятэцы аформлена выстава кніг “І зорка гарыць, і не вяне вянок”.

7 снежня ў 7 класе прайшоў урок літаратуры на тэму “Маёвая песня”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння паэта. Вучні з цікавасцю праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю, з якой сямікласнікі пазнаёміліся з няпростым жыццёвым шляхам паэта. Была звернута ўвага на ўнікальнасць творчасці Максіма Багдановіча: жыў у рускім асяроддзі – стварыў шэдэўры беларускай паэзіі; узбагаціў (першы!) беларускую літаратуру творамі класічнай формы:санетамі, трыялетамі, рандо і іншымі. Пры аналізе верша вучні яшчэ раз дакрануліся да прыгажосці роднага слова, малявалі гукавыя і зрокавыя карціны шматколернага веснавога дня, створаныя цудоўным, выдатным мастаком слова.  

9 снежня ў дзень нараджэння паэта былі праведзены Багдановічаўскія чытанні:  конкурс на лепшага чытальніка вершаў самога Максіма Багдановіча, вершаў і выказванняў  пра яго розных паэтаў.

Конкурс прайшоў цікава, пазнавальна, былі вызначаны пераможцы і ўручаны граматы.

Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.