Міс і Містэр пажарная бяспека

20.01.2021

У ДУА "Замосцкая сярэдняя школа" стала добрай традыцыяй правядзенне сумесных са Слуцкім РАНС мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ратавальніка. Ужо сёмы год запар прадстаўнікі Слуцкага РАНС наведваюць нашу школу, каб разам з дзецьмі паўтарыць правілы бяспекі, распавесці аб сваёй небяспечнай, але такой патрэбнай людзям прафесіі і прыняць віншаванні са святам. І гэты год не стаў выключэннем. Навучэнцы змагаліся за званне Містэр і Міс пажарная бяспека. Удзельнікі паказалі бліскучыя веды па бяспецы жыццядзейнасці, паводзінах у надзвычайных сітуацыях. Прыемнным сюрпрызам стала тэатральая паўза, якую паказалі вучні 4 класа. У казцы "Царэўна-лягушка" Іван-царэвіч шукаў сабе нявесту, якая ведае ўсе правілы пажарнай бяспекі, каб выратаваць сваё каралеўства. Старшы інспектар групы прапаганды і навучання Слуцкага РАНС Шчарбачэня Дзмітрый Уладзіміравіч правёў пазнавальную гульню, распавёў аб прафесіі выратавальніка, падарыў дзецям маляўнічыя наклейкі і інфармацыйныя буклеты.