Віктарына "Пагуляем у роднае слова"
22.11.202422.11.2024 у школе ў межах Тыдня філалогіі адбылася віктарына "Пагуляем у роднае слова". Яе ўдзельнікамі сталі вучні 6 - 11 класаў. У ходзе гульні ўдзельнікі адгадвалі загадкі, перакладалі словы і выразы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі шарады, устаўлялі прапушчаныя ў словах літары, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў. Мерапрыемства садзейнічала развіццю цікавасці да роднай мовы.