Інтэлектуальны турнір
20.11.202420.11.24. У школе (у рамках Тыдня філалогіі) адбыўся інтэлектуальны турнір пад назвай "Яно добра,нават трэба ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю". Змагаліся за перамогу 3 каманды:"Рамонкі", "Валошкі", "Пралескі". Было 7 раўндаў, у якіх ўдзельнікі выконвалі розныя лінгвістычныя заданні: паставіць націскі ў словах, падабраць беларускія адпаведнікі іншамоўным словам, скласці фразеалагізмы, дапоўніць прыказкі і інш. Пакуль ўдзельнікі турніру выконвалі заданні, гледачы маглі далучыцца да твораў беларускай паэзіі (вучні чыталі вершы пра родную мову). У канцы журы падвяло вынікі. Перамаглі "Валошкі". Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава, дзеці папоўнілі свой лексічны запас беларускай мовы і яшчэ раз дакрануліся да народных залацінак беларускай культуры