"Рукавічка" на новы лад (лялечны гурток "Батлейка")

18.01.2022

 У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. 

Назва свята — Каляды — мае язычніцкія карані. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца». Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага. Святкаваць пачыналі 25 снежня, а заканчвалі 6 студзеня. Але калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, свята ўвабрала ў сябе новыя рысы: пачаткам Каляд стала Раство, а канцом — Вадохрышча.

Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

Вось і удзельнікі лялечнага гуртка "Батлейка" у школьнай бібліятэцы сабралі вакол сябе выхаванцаў групы падоўжанага дня, каб паказаць ім казку на новы лад "Рукавічка", у якой героі святкавалі Каляды.