Да 130-годдзя М.Багдановіча

07.12.2021

У бібліятэццы ДУА "Замосцкая сярэдняя школа" дзейнічае  выстава з элементамі дапоўненай рэальнасці "Мы ўсё ляцім да зор…", прысвечаная 130- годдзю Максіма Багдановіча.

Вучні намалявалі ілюстрацыі да прачытаных твораў пісьменніка і дапоўнілі іх радкадкамі, якія найбольш запомніліся і спадабаліся.

Школьны бібліятэкар Фрэйтак Любоў Андрэеўна прыняла удзел у сеткавая акцыі "Багдановіч ART ці нестандартны Багдановіч" якая праходзіла ў блозе "Гарадок імя Чэхава" з 6 снежня 2021 года па 6 студзеня 2022 года з мэтай папулярызацыі творчасці классіка беларускай літаратуры ў рэжыме стварэння прэзентацыі, якую пасля можна выкарыстоўваць у адукацыйных і асветніцкіх мэтах.
У акцыі прынялі ўдзел 85 чалавек (53 вучня і 32 дарослых) з розных рэгіенаў Рэспублікі Беларусь.