Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

05.11.2021

"Чалавек - гэта цэлы свет..." Гэтыя словы належаць вядомаму беларускаму класіку Кузьме Чорнаму, нашаму земляку, пісьменніку, які нарадзіўся ў в. Боркі Слуцкага раёна. Але далей яго жыццё праходзіць у Цімкавічах. 

“…Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае…” – пісаў Кузьма Чорны пра Цімкавічы. Ён лічыў іх сваёй другой радзімай. 

Вучні наведалі літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Яны даведаліся пра сям'ю, жыццё, творчасць пісьменніка, пра побыт беларусаў. Асабліва запомнілася экскурсія па "Забытых механізмах", дзе дзецям паказалі рэчы, якім ужо больш за сто гадоў.