11.06 у лагеры "Вясёлка"

11.06.2021

Выхаванцы аздараўленчага лагера "Вясёлка " наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 г. Слуцка. Капітан унутранай службы начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Слуцак Слуцкага РАНС Бабеня Яўген Іванавіч правёў цікавую экскурсію, расказаў пра будні выратавальнікаў. Дзеці змаглі самі прымерыць на сябе форму пажарнага, пасядзець у пажарнай машыне, паспрабаваць утрымаць пажарны рукаў падчас тушэння пажару.