Фотагалерэя

7 мая 2021 года 

У рамках рэалізацыі праграмных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне,у установе адукацыі быў праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў "Вялікая Перамога вачыма дзяцей".

 

30 красавіка 2021 года

У нашай дашкольнай установе адукацыі адбылася" Педагагічная гасцёўня",па тэме: “Развіццё актыўнай мовы выхаванцаў сродкамі беларускага народнага фальклору(казкі,лічылкі, забаўлялкі)”.

17 красавіка 2021года

У нашай дашкольнай установе  прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Супрацоўнікі дашкольнай установы адукацыі прыводзілі ў належны стан тэрыторыю дзіцячага садка.

 

 

 

5 сакавіка 2021 года

 Конкурсная праграма "Дяўчынкі- Хлапчукі!"

У дзяржаўнай установе адукацыі з выхаванцамі рознаўзроставых груп "Сонейка" і "Вясёлка". 5 сакавіка 2021года напярэдадні вясновага свята была праведзена конкурсная праграма "Дяўчынкі- Хлапчукі!". Дзеці гулялі ў розныя гульні, танцавалі, адгадвалі загадкі.

8 сакавіка - міжнароднае свята ўсіх жанчын, урачыстасці прыгажосці і пяшчоты. Пагадзіцеся, лепшы падарунак, якія нашы матулі могуць атрымаць ад сваіх дзяцей-гэта паштоўкі зробленыя рукамі сваіх дзетак.Вось такія вырабы ў выхаванцаў атрымаліся. Усе гэтыя працы адлюстроўвалі любоў дзяцей да сваіх блізкіх і дарагіх матуль.

12 лютага 2021 года

14 лютага ў многіх краінах нашай зямлі адзначаюць дзень каханых ці як яго называюць «Дзень Святога Валянціна». У гэты дзень усе віншуюць адзін аднаго ў выглядзе паштовак, падарункаў. Але сімвалам гэтага свята з'яўляецца - Сэрца. У дзіцячым садзе гэтае свята не адзначаецца, а дзеці ўсё роўна яго ведаюць і чакаюць. А для дзяцей любімыя людзі - гэта мама, тата і ўсе члены сям'і. І каб выказаць сваю любоў, мы вырашылі зрабіць падарункі сваімі рукамі. Вось такія вырабы ў нас атрымаліся. Усе гэтыя працы адлюстроўвалі любоў дзяцей да сваіх блізкіх і дарагіх людзей.

 

Навагодні ранішнік!

30.12.2020 года

Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў у нашым дзіцячым садзе арганізуюцца святочныя навагоднія ранішнікі. Прыгожа упрыгожаны зала, прыбраная елка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка , казачныя персанажы  чакалі нашых  дзяцей. Рознакаляровыя, зіготкія гірлянды і ярка упрыгожаная ёлочка прынеслі выхаванцам адчуванне цуду. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захаплялі дзяцей у чароўны свет казкі. . З з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол елкі.

 

16.11.2020 года 

Наша творчасць

Ва ўстанове адукацыі, нашы дзеткі займаюцца ўсімі відамі выяўленчай дзейнасці. Больш за ўсё ім падабаецца займацца аплікацыяй. Дзецям падабаецца нешта выразаць з паперы, ляпіць і ў выніку атрымліваць тварэнне, зробленае сваімі рукамі. Падчас працы дзіця вучыцца не толькі правільна размяшчаць кампазіцыю на аркушы паперы, але і падбіраць патрэбныя колеру.

20 кастрычника 2020 года

У нашым дзіцячым садзе прайшоў педмарафон , прысвечаны азнаямленню дзяцей з прафесіямі дарослых. Для дзяцей было праведзена мерапрыемства ,дзе выхаванцы з вялікай ахвотай выконвалі прапанаваныя ім заданні. Дзецям правялі экскурсію у сталовую дзіцячага сада, у госці к дзецям завітаў медыцынскі работнік.

 

Няхай заўседы будзе матуля!

14.10.2020год

Увесь тыдзень выхавальнікі гутарылі з дзецьмі пра матулю,пра тое,што маці  аберагае нас сваім цяплом і пяшчотай. Таму Дзень Маці - гэта выдатны дзень , калі можна сказаць "дзякуй" нашым матулям і падарыць ім падарункі, зробленыя і намаляваныя сваімі рукамі.

 

Восень -" Залатая пара!"

28.09.2020 года

З дрэў падае прыгожае рознакаляровае лісце. У групах ,афармляюць восеньскі вугалок. Займальна праходзяць заняткі па маляванні і аплікацыі. Работы атрымліваюцца яркімі ,што выклікае ў дзяцей станоўчыя эмоцыі.

Дзень ведаў!

01.09.2020 года 

1верасня ў дзіцячым садзе прайшло свята "Дзень ведаў!". У госці да выхаванцаў прыйшоў Нязнайка. Дзеці разам з Нязнайкай гулялі у розныя гульні, адгадвалі " Загадкі-лічылкі",дапамагалі Нязнайку сабраць ранец ў школу.

Сонца яснае вітаем, лета ў госці запрашаем!

12.06.2020
Выхаванцы дзіцячага сада завіталі ў госці да казкі, прынялі удзел у будаўніцтве жылля для лясных жыхароў, а пасля вырашылі здаволіць смагу вадзіцай.

8 сакавіка

06.03.2020

6 сакавіка прайшоў ранішнік, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У госці да выхаванцаў завітала Шапакляк.

Дзеці прынялі ўдзел ў модным дэфіле, звадзілі матуль і бабуль у салон прыгажосці, станцавалі танцы і парадавалі гасцей цудоўнымі песнямі.

Дзень роднай мовы

21.02.2020

21 лютага ў дзіцячым садзе прайшоў "Дзень роднай мовы". Выхаванцы старшай групы пакадрыхтавалі выступленне лялечнага тэатра - беларускую народную казку "Зайчыкава хатка"

Віктарына "Выратавальнікі"

20.02.2020

20 лютага выхаванцы дзіцячага сада прынялі ўдзел у віктарыне "Выратавальнікі", праведзенай сумесна з установай культуры. 

13 студзеня 2020 года выхаванцы дзіцячага сада прынялі ўдзел у Калядках.

24 снежня 2019 года для выханцаў прайшоў навагодні ранішнік. 

18 снежня 2019г адбылося мерапрыемства, прысвечанае правілам пажарнай бяспекі, сумесна з бібліятэкарам сельскага Дома Культуры Ганчар Ірынай Міхайлаўнай

 

17 снежня 2019 года выхаванец дзіцячага сада Гануш Кірыл прыняў удзел у раённым конкурсе "Я - даследчык!"

20 лістапада 2019 года ў дзіцячым садзе прайшоў Дзень здароўя "Добры доктар Айбаліт". Дашкольнікі сустрэліся з Айбалітам, вылечылі Прастудкіна і на цягніку рушылі насустрач новым прыгодам.

 

 

 

         

          

 

Выхаванцы дзіцячага сада прынялі ўдзел у акцыі "Пасадзі дрэва - зрабі Міншчыну прыгажэй". 

    

  

Масленіца ў дзіцячым садзе (2019 год)

У дзіцячым садзе прайшла Масленіца. Для дзяцей напяклі бліноў, зладзілі чаяванне.

 

 

 

Майструем самі.

 

15 студзеня 2019

Дзень здароўя.