Аб установе адукацыі ДУА "Яслі-сад д.Замосце Слуцкага района"

Афіцыйнае найменне:   Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад д. Замосце  

                                       Слуцкага района"

Тып ўстановы:               Установа дашкольнай адукацыі 

Населены пункт:            в. Замосце

Адрас:                             223649. Мінская вобл., Слуцкі р-н, в. Замосце, вул. Новая д.4

Тэлефон:                        8(01795)97- 1-70

E- mal.   :                        dyzamost@slutskedu.unibel.by

 

Рэжым працы:               10,5 гадзін (з 7.30 да 18.00)
Выхадныя дні:               субота, нядзеля, святочныя дні

 

 

                                                    

Мы рады вітаць Вас на сайце
дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад д.Замосце Слуцкага района"

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад д. Замосце Слуцкага района" функцыянуе з  1987 года. Сёння ў нас  у 2-х рознаўзроставых  групах навучаюцца і выхоўваюцца 21 двыхаванец.У садзе працуюць 9 чалавек.

           Нашы ПРЫЯРЫТЭТЫ:
- вопытныя, клапатлівыя выхавальнікі;

- цёплая, добразычлівая, хатняя абстаноўка;

- камфорт і чысціня;

- мэтанакіраванае развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцяў кожнага дзіцяці;

- здароўе зберагальнае асяроддзе і бяспека дзяцей.

Мы хочам выхаваць дзіцей Шчаслівымі, Здаровымі, Разумнымі.

«Дзяцінства - найважнейшы перыяд чалавечага жыцця, не падрыхтоўка да будучага жыцця, а самае сапраўднае, яркае, самабытнае, непаўторнае жыццё, і ад таго, як прайшло дзяцінства, хто вёў дзіця за руку ў дзіцячыя гады, што ўвайшло ў яго розум і сэрца з навакольнага свету - ад гэтага ў вырашальнай ступені залежыць якім чалавекам стане сённяшняе дзіця ».В.А.Сухамлінскі

Паважаныя наведвальнікі!
Мы рады штодзённым віртуальным зносінам з Вамі.
Наш сайт у першую чаргу адрасаваны тым, хто зацікаўлены ў гарманічным і ўсебаковым развіцці свайго дзіцяці, хто гатовы падзяліцца вопытам і расказаць пра цяжкасці выхавання і навучання дашкольніка, хто жадае супрацоўнічаць з кваліфікаванымі спецыялістамі.
На нашым сайце Вы можаце:

• даведацца:
-пра апошнія навіны дзіцячага сада;
- пра жыццё дзяцей у групе;

• наведаць фотагалерэю;

Спадзяемся, што сайт шмат у чым будзе карысны як бацькам выхаванцаў нашага дзіцячага сада, так і ўсім-усім-усім!