Дзень Перамогі

Быць годным Вялікай Перамогі!

развернуть

3 мая 2021 года ў ДУА "Замосцкая сярэдняя школа" дадзены старт абласной акцыі "Быць годным Вялікай Перамогі!". на урачыстай лінейцы было абвешчана аб старце акцыі, аб маючых адбыцца мерапрыемствах. Удзельнікамі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стануць навучэнцы, педагогі і бацькі.
З прывітальнымі словамі да навучэнцаў усіх класаў звярнулася дырэктар Лабковіч Анжаліка Валер'еўна. Яна адзначыла, што сённяшнія дзеці не ведаюць вайны - яна для іх даўно стала гісторыяй. Але ў кожнай сям'і ўспамінаюць пра родных, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранялі нашу зямлю, або якія перажылі неверагодны па жорсткасці ваенны час.
Напярэдадні Дня Перамогі ў гэтыя святочныя дні вучні будуць актыўна вывучаць гісторыю ваенных гадоў, удзельнічаць у мерапрыемствах па захаванні памяці, пазнаваць і дзяліцца гісторыямі са сваіх сямейных альбомаў.

У завяршэнні намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Траццяк Марына Мімхайлаўна пазнаёміла дзяцей з асноўнымі мерапрыемствамі ў рамках акцыі "Быць годным Вялікай Перамогі!". 

 

План правядзення

грамадска-патрыятычнай акцыі “Быць годным Вялікай Перамогі”

 ў ДУА “Замосцкая сярэдняя школа”

з 03.05.2021-09.05.2021 года

№п/п

Мерапрыемства

Дата правядзення

1.

Афармленне  інфармацыйнага стэнда

да 03.05.2021г

2.

Афармленне бібліятэчнай палічкі “Па старонках ваенных падзей”

да 03.05.2021г

3.

Інфармацыйная гадзіна “Гарады-героі Перамогі”

03.05-08.05

4.

Выхаваўчая гадзіна “Перамога ў сэрцы кожнага жыве”

03.05-08.05

5.

Удзел у адзінай абласной прафсаюзнай дыктоўцы “Дзеці вайны”, прысвечанай гераічнай даце ў гісторыі нашага народа

05.05.2021г

6.

Наведванне гісторыка-культурнага комплексу”Лінія Сталіна"

06.05.2021

7.

Урачысты мітынг да 76-годдзя Вялікай Перамогі

07.05.2021г

8.

Аперацыя “Абеліск”

да 08.05.2020г

 

Урачысты мітынг да 76-годдзя Вялікай Перамогі

Аперацыя "Абеліск"

"Паштоўка для ветэрана"

Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

Прафсаюзная дыктоўка “Дзеці вайны”

свернуть

Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон "Глядзі і памятай", прысвечаны 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны

развернуть