Мэта і задачы

Мэта: удасканаленне акдукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі як умова павышэння задаволенасцю якасцю адукацыі.

Задачы:

павышэнне эфектыўнасці сучаснага ўрока праз фарміраванне вопыту дзейнасці вучняў на аснове набытых ведаў для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці;

матывацыя да алімпіяднага руху праз рэалізацыю эфектыўных форм і метадаў педагагічнага суправаджэння, пазаўрочную дзейнасць, індывідуальную працу, удасканаленне арганізацыі даследчай дзейнасці праз стварэнне творчай групы настаўнікаў і навучэнцаў;

падрыхтоўка навучэнцаў да жыцця ў соцыуме праз развіццё крытычнага мышлення,  творчага патэнцыялу, набыццё умення арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы і засцерагацца ад яе негатыўнага ўздзеяння;

павышэнне выніковасці работы метадычных аб’яднанняў праз выкарыстанне новых форм прадстаўлення, абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту;

цеснае ўзаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх з мэтай стварэння адзінага выхаваўчага асяроддзя і пасілення ролі сям’і ў працэсе фарміравання асобы навучэнца;

развіццё сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў ў фарміраванні культуры здаровых паводзін і здароўезберагаючага асяроддзя вакол сябе, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця,  бяспечных і адказных паводзін.