Знакамітыя выпускнікі

        Нарадзіўся Рыбак Аляксандр Валянцінавіч 3 чэрвеня 1956 гады ў вёсцы Рудня, тут жа скончыў пачатковую школу. У 1973 г. атрымаў атэстат аб заканчэнні Замостской сярэдняй школы. Пасля гэтага паступіў у Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №9, у якім атрымаў спецыяльнасці трактарыста і шафёра. Пасля службы ў войску вярнуўся ў родны калгас «Чырвоны Кастрычнік» і стаў працаваць шафёрам.

   Працуючы кіраўніком, А.В. Рыбак паступіў у Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля заканчэння вярнуўся ў калгас. Працаваў на наступных пасадах: аграном-хімік, інжынер сельскагаспадарчых машын, намеснік старшыні па кормавытворчасці, старшыня прафсаюзнага камітэта дадзенай гаспадаркі. 

      А 1 снежня 1994 года яго прызначаюць намеснікам, а потым і дырэктарам Слуцкага воцатнага завода. За час яго кіраўніцтва прадпрыемства зведала карэнныя змены: мадэрнізавана вытворчасць, пашыраны асартымент выпускаемай прадукцыі, рэканструяваны ўсе будынка завода, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

          У 2010 годзе Рыбак Аляксандр Валянцінавіч абраны дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.    

                 

Міхаіл Ісакавіч Мукасей нарадзіўся 13 жніўня 1907 года ў вёсцы Замосце ў сям'і  вясковых кавалёў.

     Працоўную дзейнасць пачаў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе. Удзельнічаў у грамадскім жыцці вялікага завода і вучыўся на рабфаку. У 1929 годзе ўступіў у партыю.

     Паступіў у Ленінградскі універсітэт. Пасля заканчэння універсітэта быў адкамандзіраваны ў Ленінградскі ўсходні інстытут, дзе ён вывучаў бенгальскую і англійскую мовы.

     У 1937 годзе вучыўся ў разведшколе.

     У 1939-1943 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы па лініі ваеннай разведкі ў г. Лос-Анджэлес (ЗША) пад прыкрыццем віцэ-консула.

     Ад Мукасея ў Маскву ішла важная інфармацыя, якая высока там ацэньвалася. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Цэнтр паставіў перад рэзідэнтурай канкрэтнае пытанне: "Што будуць рабіць японцы?" Крыніцы Мукасея пацвердзілі інфармацыю, перададзеную з Токіо іншым ваенным разведчыкам - Рыхардам Зорге: "Японія на вайну з СССР пакуль не вырашыцца". А калі дывізіі сібіракоў перакінулі з Далёкага ўсходу пад Маскву, стала ясна: у Цэнтры іх інфармацыя без увагі не засталася.

   У 1943 году Міхаіл Ісакавіч з сям'ёй вярнуўся ў Маскву. Ён быў прызначаны намеснікам начальніка вучэбнай часткі спецыяльнай разведшколы. Праз некаторы час было запрашэнне на Лубянку і прапанова працаваць у асаблівых умовах. У імя бяспекі Айчыны  Мукасеі зрабілі свой цвёрды і рашучы выбар.

     У 1955 году Міхаіл Ісакавіч (псеўданім "Зефір") выязджае на нелегальную разведвальную працу ў адну з заходнееўрапейскіх краін. Праз два гады на сустрэчу да свайго "новага" мужа адправілася Лізавета Іванаўна ( "Эльза"). Пачалася актыўная праца разведчыкаў-нелегалаў. Аператыўная геаграфія Мукасея была даволі шырокай: ім прыйшлося выконваць заданні Радзімы на некалькіх кантынентах.

     Па вяртанні на Радзіму ў 1977 годзе вопытныя разведчыкі займаліся падрыхтоўкай маладых нелегалаў, аддаючы іх выхаванню і навучанню свае сілы і веды.

     М.І.Мукасей з'яўляецца аўтарам многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для разведшколы.

     Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Св.кн. Аляксандра Неўскага I-й ступені, Ю.В.Андропова, медалямі, у тым ліку "За баявыя заслугі". Лаўрэат прэміі Ю.В.Андропова (з уручэннем залатога медаля) - за выдатны ўклад у забеспячэнне бяспекі Расійскай Федэрацыі.

     Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі, палкоўнік. Акадэмік, прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку.

     Памёр 19 жніўня 2008 года.